Марцін Лютэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́рцін Лю́тэр (ням.: Martin Luther; 10 лістапада 1483 года, Айслебен, Саксонія, Святая Рымская імперыя — 18 лютага 1546 года, Айслебен, Саксонія, Святая Рымская імперыя) — нямецкі манах, былы каталіцкі святар, прафесар багаслоўя, выдатны дзеяч і пачынальнік хрысціянскага рэфарматарскага руху XVI стагоддзя, пасля вядомага як пратэстанцкая Рэфармацыя[5]. Палка палемізуючы са сцвярджэннем, што вызваленне ад Боскага пакарання за грахі можа быць выкуплена грашыма, у 1517 годзе Лютэр супрацьпаставіў гандляру індульгенцыямі Ёхану Тэцэлю свае 95 тэзісаў. Пасля ягонай адмовы вырачыся сваіх пісанняў, паводле загаду Рымскага Папы Льва X (1520) і ў выніку Вормскага эдыкту імператара Святой Рымскай імперыі Карла V (1521) Марцін Лютэр быў адлучаны ад царквы і асуджаны імператарам у якасці злачынца.
Марцін Лютэр | |
---|---|
ням.: Martin Luther | |
| |
Імя пры нараджэнні | ням.: Martin Luder |
Род дзейнасці | перакладчык, багаслоў, прафесар, манах жабрацкага ордэна, адвакат, перакладчык Бібліі, стваральнік гімнаў, дзеяч Рэфармацыі, прэсвітар, філосаф, пастар, пісьменнік, прапаведнік, кампазітар, пісар |
Дата нараджэння | 10 лістапада 1483[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1546[1][2] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Падданства | Саксонія |
Веравызнанне | Лацінская Царква і лютэранства |
Бацька | Ганс Лютэр[d] |
Маці | Маргарыта Лютэр[d] |
Жонка | Катарына фон Бора |
Дзеці | Элізабэт Лютэр[d], Пауль Лютэр[d], Магдалена Лютэр[d], Маргарэтэ Кунхайм[d], Марцін Лютэр Малодшы[d] і Ёханес Лютэр[d] |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Лютэр прапаведаваў, што выратаванне не робіцца добрымі справамі, але атрымліваецца толькі як дарунак ласкай Боскай праз веру ў Ісуса Хрыста як Збавіцеля ад граху. Яго тэалогія аспрэчвала права Папы Рымска-каталіцкай царквы, навучаючы, што Біблія з'яўляецца адзінай крыніцай абсалютных ведаў[6] у адрозненне ад сістэмы дзяржаўнага кіравання, паводле якой прызнаецца ўлада духавенства[7]. Паслядоўнікі вучэння Лютэра атрымалі назву лютэране, у той час, як само вучэнне было названа лютэранствам.
Яго пераклад Бібліі на нямецкую мову, у адрозненне ад класічнай латыні, зрабіла Святое Пісанне больш даступным шырокім саслоўям, што аказала велізарны ўплыў на царкву і нямецкую культуру. Гэта спрыяла развіццю стандартнай версіі нямецкай мовы, дадало некалькі прынцыпаў у мастацтве перакладу. Яго гімны паўплывалі на развіццё спеваў у цэрквах[8]. Шлюб Лютэра з Катарынай фон Бора усталяваў мадэль для практыкі шлюбаў у пратэстанцкіх кірунках, якія дазваляюць святарам уступаць у шлюб[9].
У апошнія гады жыцця, да пагаршэння здароўя, у Лютэра значна актывізавалася антысеміцкая палеміка, то бок ён пісаў, што яўрэйскія дамы павінны быць знішчаныя, сінагогі спаленыя, грошы канфіскаваныя, а свабода яўрэяў абмежавана. Гэтыя заявы прывялі да яго спрэчнага становішча[10].