(пам. 1590-я) суддзя земскі менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцін Валадковіч герба «Радван» (каля 1500 — да 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дзяк гаспадарскі (згадв. 1559), пісар земскі менскі (з 1565), суддзя земскі менскі (з 1570), гараднічы менскі.
Марцін Валадковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Стэфан Гладкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Рагоза[d] | ||||||
Пераемнік | Рыгор Макаровіч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Адам Валадковіч[d] | ||||||
Нараджэнне | не пазней за 1500 | ||||||
Смерць | не раней за 13 студзеня 1590 і не пазней за 13 снежня 1592 | ||||||
Род | Валадковічы | ||||||
Жонка | Людміла з Есманаў[d] і Раіна з Друцкіх-Горскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Марцін Валадковіч[2], Паланея з Валадковічаў[d][3], Адам Валадковіч[d][2], Настасся з Валадковічаў[d][2], Рыгор Валадковіч[d][2], Яраш Валадковіч[d][2] і Марына з Валадковічаў[d][2] |
З баярскага роду Валадковічаў, якія паходзілі з Віцебскага ваяводства або Рудамінскага павета.
Упершыню нейкі Марцін Валадковіч згадваецца ў 1520 годзе, калі быў княжацкім суддзём пры разглядзе справы пра збіццё маці сынам[4]. Прынамсі ў канцы 1530-х — пачатку 1540-х гадоў служыў пісарам канцылярыі слуцкіх князёў Алелькавічаў[5], таксама прадстаўляў іх у судзе як пракуратар. Трымаў ад слуцкіх князёў маёнтак Савічы[6]. Сынам слуцкага князя Юрыя Сямёнавіча пасля 1551 года не служыў.
У 1558 годзе быў уласнікам маёнтка Вялікае Грозава, які межаваў са Слуцкім княствам, і зямель у маёнтку Грэск[7]. На пачатку Лівонскай вайны выконваў даручэнні па перамовах з Масквой.
З 1565 года земскі пісар менскі. Быў гаспадарскім паслом на менскім павятовым сойміку 1566 года. Браў удзел у 2-й (1566), а пазней і 3-й (1588) рэдакцыях Статуту ВКЛ. Быў гаспадарскім паслом на Люблінскім сейме (1569). З 1570 года суддзя земскі менскі. Па даручэнні Мсцібогаўскага з’езда вялікалітоўскай шляхты ў 1576 годзе быў у пасольстве да Стэфана Баторыя.
Быў жанаты з Людмілай Есманоўнай; у другім шлюбе з Раінай кн. Друцкай-Горскай (не пазней за 1560).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.