From Wikipedia, the free encyclopedia
Март Лаар (нар. 22 красавіка 1960, Вільяндзі, Эстонская ССР, СССР) — эстонскі палітык і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Эстоніі з 1992 па 1994 і з 1999 па 2002 гады, міністр абароны Эстоніі з 2011 па 2012, былы старшыня правай кансерватыўна-нацыяналістычнай партыі Саюз Айчыны і Res Publica.
Март Лаар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Mart Laar | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ційт Вяхі | ||||||
Пераемнік | Андрэс Таранд | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Март Сійман | ||||||
Пераемнік | Сійм Калас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яак Аавіксаа | ||||||
Пераемнік | Урмас Рэйнсалу | ||||||
Нараджэнне |
22 красавіка 1960[1][2][…] (64 гады)
|
||||||
Партыя | Саюз Айчыны і Res Publica | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | Тартускі ўніверсітэт | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быўшы палітыкам, Лаар напісаў некалькі кніг па гісторыі Эстоніі і Расіі. Акрамя таго, быў настаўнікам гісторыі ў Таліне, а таксама старшынёй Савета гісторыкаў пры Фондзе Эстонскай Спадчыны, Таварыства за захаванне эстонскай гісторыі і Таварыства эстонскіх студэнтаў. У 1983 годзе Лаар скончыў Тартускі ўніверсітэт, у 1995 годзе ў тым жа ўніверсітэце атрымаў ступень магістра гісторыі, а ў 2005 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У перыяд навучання ва ўніверсітэце актыўна ўдзельнічаў у працы камсамольскай арганізацыі ўніверсітэта.
Рашэннем Рыйгікогу (парламент Эстоніі) ад 21 кастрычніка 1992 года Лаар быў зацверджаны прэм’ер-міністрам, пасля таго, як быў прызначаны на гэту пасаду прэзідэнтам Ленартам Меры. У 1994 у выніку адкрытага галасавання Парламент Эстоніі пазбавіў Лаара пасады прэм’ер-міністра. Адстаўка суправаджалася абвінавачваннямі ў хлусні, што было следствам сумніўных здзелак, звязаных са знікненнем 2,3 мільярдаў савецкіх рублёў (атрыманых у выніку абмену на эстонскія кроны падчас грашовай рэформы[4][5][6]. Паводле адпаведнага пагаднення, грошы павінны былі быць перададзены Расійскаму Цэнтрабанку, аднак замест гэтага апынуліся ў руках двух эстонскіх бізнесменаў, і прададзены затым рэжыму рэспублікі Ічкерыя[7]) і «зброевай афёрай» (урадам Эстоніі быў складзены дагавор на куплю ў ізраільскай ваеннай дзяржаўнай карпарацыі Israel Military Industries зброі на суму $50 млн[8]. У выніку гэтай здзелкі пацярпела таксама рэпутацыя Сійма Каласа, які быў у той перыяд дырэктарам Банка Эстоніі)[9].
За час свайго першага знаходжання ва ўладзе здолеў заслужыць рэпутацыю буйнога эканаміста і паспяховага рэфарматара[10][11]. Рэформы, праведзеныя Лаарам у 1992—94 гадах пад лозунгам plats puhtaks! (ачысцім месца!), паводле заходніх ацэнак, заклалі аснову для хуткага эканамічнага росту і прывялі да прыёму Эстоніі ў ЕС[12]. Зрабіў істотны ўнёсак у фарміраванне палітыкі Эстонскай Рэспублікі ў дачыненні да нацыянальных меншасцей.
Праз пяць гадоў, у 1999 годзе, ён вярнуўся на тую ж пасаду, дэкларуючы наступныя палітычныя мэты: выцягнуць эканоміку з балота і прывесці краіну ў ЕС. Заставаўся на пасадзе да адстаўкі ў 2002 годзе.
У 2006 годзе Лаар быў ганараваны прэміяй Мілтана Фрыдмана ($0,5 млн), што прысуджаецца раз у два гады «чалавеку, які зрабіў значны ўнёсак у развіццё чалавечых свабод».
З’яўляецца адной з самых скандальных фігур эстонскай палітыкі. Акрамя «зброевай» і «рублёвай» афёры, шырокую агалоску атрымалі некаторыя выказванні Лаара, а таксама выпадак, калі ён, быўшы прэм’ер-міністрам, практыкаваўся ў стральбе з пісталета па партрэце свайго палітычнага праціўніка Эдгара Савісаара[13]. Вядомы сваім нацыянал-радыкалізмам, рэзкімі заявамі ў адрас Расіі.[14]
З 2006 года быў саветнікам прэзідэнта Грузіі Саакашвілі .[15] Па словах міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Паэта, адна з частак дзейнасці Лаара (апроч кансультавання) «растлумачыць прэзідэнту і ўраду Грузіі, якія настроі пануюць цяпер у ЕС і НАТА, каб Тбілісі паводзіў сябе як мага рэалістычней».[15] Выконваў гэтыя абавязкі да вайны жніўня 2008 года.[16]
У 2010 годзе запрошаны на пасаду саветніка Урада Малдовы.[17]
У ліпені 2011 года Лаар выступіў з заявай пра тое, што ў выпадку ваеннага канфлікту з Расіяй часці Арміі абароны Эстоніі змогуць спыніць да падыходу сіл НАТА расійскія танкі, а таксама заявіў, што ў Эстоніі ўжо пачалася падрыхтоўка партызанскіх атрадаў для аналагічных мэт[16][18]. Пастаянны прадстаўнік Расіі пры НАТА Дзмітрый Рагозін ахарактарызаваў Лаара як «фантазёра» і параіў яму «часцей прымаць антыдэпрэсанты»[16][18]. Крыху пазней міністр абароны Эстоніі заяўляў пра разгляд планаў па стварэнні танкавых падраздзяленняў у краіне.[16]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.