From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнт Эстонскай Рэспублікі (эст.: Eesti Vabariigi President) — глава Эстонскай Рэспублікі.
Прэзідэнт Рэспублікі | |
---|---|
эст.: Vabariigi President | |
| |
Пасаду займае Алар Карыс з 11 кастрычніка 2021 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Presidential Palace[d] |
Кандыдатура прапануецца | не менш за 1/5 членаў Рыйгікогу або мінімум 21 член калегіі выбаршчыкаў |
Прызначаецца | абіраецца дэпутатамі Рыйгікогу ці членамі калегіі выбаршчыкаў |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 гадоў, не больш за 2 тэрміны запар |
Пасада з’явілася | 24 красавіка 1938 |
Сайт | president.ee |
Паколькі паводле Асноўнага закона 1992 года Эстонія з’яўляецца парламенцкай рэспублікай, паўнамоцтвы прэзідэнта ў значнай ступені абмежаваны, ён не ўваходзіць у сістэму выканаўчай улады і з’яўляецца, галоўным чынам, сімвалічнай фігурай, якая выконвае прадстаўніцкія і розныя фармальна-юрыдычныя функцыі. Прэзідэнт не можа быць членам якой-небудзь палітычнай партыі і не можа займаць ніякую іншую выбарную ці прызначальную пасаду. Гэтыя абмежаванні накіраваны на забеспячэнне незалежнасці і палітычнай непрадузятасці прэзідэнта пры выкананні імслужбовых абавязкаў.
Абранне прэзідэнта праходзіць шляхам галасавання ў парламенце ці ў спецыяльнай калегіі выбаршчыкаў (у тым выпадку, калі ніводнаму з кандыдатаў не ўдаецца падчас трох тураў набраць патрэюную большасць у дзве траціны ад канстытуцыйнага складу Рыйгікогу). Прэзідэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, адна і тая ж асоба не можа быць абрана прэзідэнтам больш чым на два тэрміны запар.
Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі размешчана ў Талінскім раёне Кадрыёрг недалёка ад Екацярынентальскага палаца з прылеглым паркавым комплексам і музея Куму. У гэтым жа будынку размяшчаецца канцылярыя Прэзідэнта Рэспублікі, якая ажыццяўляе матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці главы дзяржавы.
Будынак быў збудаваны ў 1938 годзе па праекце архітэктара Алара Котлі. У часы савецкай улады ў гэтым будынку размяшчаўся Прэзідыум Вярхоўнага Савета ЭССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.