From Wikipedia, the free encyclopedia
Маргарыта Тэрэза Іспанская (ісп.: Margarita Teresa; 12 ліпеня 1651 — 12 сакавіка 1673) — іспанская інфанта з іспанскай галіны Габсбургаў. Першая жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I. Старэйшая сястра Карла II, апошняга прадстаўніка дынастыі Габсбургаў на іспанскім прастоле.
Маргарыта Тэрэза Іспанская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Margarita Maria Teresa de Austria | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Элеанора Ганзага | ||||||
Пераемнік | Клаўдзія Фелісіта Аўстрыйская | ||||||
Нараджэнне |
12 ліпеня 1651[1][2][…] |
||||||
Смерць |
12 сакавіка 1673[1][3] (21 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Філіп IV | ||||||
Маці | Марыяна Аўстрыйская[d] | ||||||
Муж | Леапольд I Габсбург[5] | ||||||
Дзеці | Марыя Антонія Аўстрыйская[d], Ёган Леапольд Габсбург[d][6], Фердынанд Венцэль Габсбург[d][6] і Марыя Ганна Габсбург[d][6] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацькамі Маргарыты былі іспанскі кароль Філіп IV і яго другая жонка Марыяна, сястра імператара Леапольда I. Філіп быў адначасова дзядзькам сваёй жонкі, бацькамі якой былі імператар Фердынанд III і сястра Філіпа Марыя Ганна. У Іспаніі жонку Філіпа звалі Марыянай Аўстрыйскай, яна была амаль на трыццаць гадоў маладзейшай за свайго мужа. Шэсць дзяцей з'явіліся на свет у выніку гэтага шлюбу, толькі двое дасягнулі паўналецця — Маргарыта Тэрэза і спадчыннік прастола Карл II.
Маргарыта Тэрэза ажанілася па ўстоянай шлюбнай традыцыі габсбургскай дынастыі, пасля доўгіх перамоў да вялікдня 1666 года за свайго дзядзьку па матчынай і кузена бацькі (стрыечнага дзядзьку) па бацькаўскай лініі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I. Але толькі ў снежні 1666 года яна прыбыла разам са сваёй світай у Вену, дзе і адбылася пышная афіцыйная шлюбная цырымонія. Маргарыта звала свайго мужа нават у шлюбе дзядзечка, а ён яе Грэтль.
Яна выйшла за яго ва ўзросце чатырнаццаці гадоў, Леапольду было дваццаць шэсць. Маладая імператрыца была вельмі набожнай і падштурхнула Леапольда да выгнання з Вены яўрэяў, якіх яна лічыла вінаватымі ў сваіх шматлікіх няўдалых родах.
Нягледзячы на розніцу ва ўзросце і непрывабны выгляд Леапольда, па шматлікіх сведчаннях гэта быў шчаслівы шлюб, яны мелі шматлікія агульныя інтарэсы, асабліва ў мастацтве і музыцы. За шэсць гадоў шлюбу Маргарыта нарадзіла шэсць дзяцей, з якіх выжыла толькі адзіная дачка — Марыя Антонія (1669—1692), якая стала жонкай Максіміліяна II. Маргарыта была вельмі кволай і шматлікія цяжарнасці неўзабаве яе вельмі аслабілі. У дадатак да ўсяго ў яе быў валляк — змена шчытападобнай залозы.
Фанабэрыстасць і ганарыстасць яе іспанскай світы выклікала антыіспанскія настроі сярод аўстрыйскага двара. Прыдворныя адкрыта выражалі надзею, што хворая імператрыца неўзабаве памрэ і тым самым дасць магчымасць Леапольду ажаніцца ў другі раз. Гэта невыносная сітуацыя вельмі гняла Маргарыту Тэрэзу і неўзабаве пасля нараджэння шостага дзіцяці яна памерла ва ўзросце 21-га года.
Яе права на іспанскі прастол перайшло да Леапольда. Паколькі Маргарыта Тэрэза, у адрозненне ад сваёй адзінакроўнай сястры Марыі Тэрэзы, якая была замужам за каралём Францыі Людовікам XIV, не пазбавілася пры замужжы права на прастол, гэта дазволіла Леапольду заявіць свае правы на іспанскі прастол падчас Вайны за іспанскую спадчыну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.