іспанскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Мануэль Асанья (ісп.: Manuel Azaña; 10 студзеня 1880 — 4 лістапада 1940) — іспанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, літаратар. Двойчы ўзначальваў урад Другой Іспанскай Рэспублікі.
Навучаўся ў каталіцкім каледжы аўгустынцаў у Эскарыяле, потым стаў юрыстам, паступіў на дзяржаўную службу і паступова падняўся да вышэйшых прыступак у Міністэрстве юстыцыі.
Прысвячаў шмат часу палітыцы і літаратуры, быў сакратаром вельмі папулярнага літаратурна-палітычнага дыскусійнага клуба «Мадрыдскі Атэнеум».
У 1930 годзе заснаваў партыю Рэспубліканскае дзеянне. Пасля ўсталявання Рэспублікі ў 1931 годзе — ваенны міністр, у 1931—1933 гадах — кіраўнік урада. У красавіку 1934 года ўзначаліў леварэспубліканскую партыю, якая ўвайшла ў 1936 годзе ў Народны фронт. З перамогай апошняга на выбарах (16 лютага 1936) зноў стаў кіраўніком урада, а затым, з мая 1936 года па 1 сакавіка 1939 года, быў прэзідэнтам Рэспублікі. У перыяд грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў выступаў фактычным лідарам правага крыла Народнага Фронту.
Пасля перамогі франкістаў эміграваў у Францыю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.