Мангола-татарскае нашэсце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мангола-татарскае нашэсце таксама Мангольская навала на землі Русі ў 1237—1241 — назва гістарычных падзей, якія адбываліся ў XIII-XIV стст. на землях Старажытнай Русі. Пад час тых падзей адбыліся значныя змены ў агульным і дзяржаўным строі Старажытнай Русі, у выніку якіх значная частка рускіх княстваў была ўключана ў склад Мангольскай імперыі, самай вялікай дзяржавы ў свеце на той час.
Мангола-татарскае нашэсце | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата | 1237 |
Дата пачатку | 1223 |
Дата заканчэння | 1240 |
З'яўляецца непасрэднай прычынай | мангола-татарскае іга[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Русь зведала Мангольскую навалу ў 1237—1241 гадах. На працягу зімы 1237—1238 войска Мангольскай імперыі заваявала Разанскае і Уладзіміра-Суздальскае княства, а пасля і ўсе паўночна-усходнія землі Кіеўскай Русі. У 1239 годзе манголы авалодалі Переяславам і Чарнігавам, а ў 1240 годзе штурмам здабылі Кіеў, які быў значна пашкоджаны. А ў наступны 1241 год былі заваяваны Галіцкая і Валынская зямля.
Заваяванне Старажытнай Русі войскамі хана Батыя стала магчымым дзякуючы шматразовай перавазе войскаў манголаў, а таксама размежаванасці княстваў, непадрыхтаванасці большасці гарадоў да абароны. Нашэсце прынесла вялізныя страты насельніцтву Русі, адкінула развіццё Русі на некалькі стагоддзяў назад. У большасці княстваў усталявалася мангольскае іга, якое закансервавала феадальную раздробленасць.
Наступствы нашэсця былі катастрафічнымі для рускіх гарадоў. З 74 гарадоў былой Кіеўскай Русі былі спустошаныя 49, 14 з іх ужо не былі адноўлены, а 15 з часам ператварыліся ў вёскі. У першыя 50 гадоў мангольскага валадарства не было пабудавана ніводнага новага горада, а дамангольскага ўзроўню каменнага будаўніцтва быў дасягнуты толькі праз сто гадоў. Здрахлеў шэраг рамесных спецыяльнасцяў, былі страчаны сакрэты вытворчасці ювелірных вырабаў (эмаль, зернь, чэрнь). Некаторыя раёны спусцелі, паўсюдна скараціліся пасяўныя плошчы, заняпаў гандаль. Мангола-татарскае нашэсце таксама прывяло да значных дэмаграфічных страт, былі знішчаны многія прадстаўнікі рускай эліты[1].