старажытны горад на Крыце, Грэцыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Малія (грэч. Μάλια) — рэшткі горада эпохі бронзы на паўночна-ўсходнім узбярэжжы в-ва Крыт (Грэцыя), каля аднайменнага паселішча; адзін з цэнтраў эгейскай культуры.
Даследаваны: палац, пабудаваны мінойцамі каля 1900 да н.э., жылыя кварталы горада, некропаль. Сярод знаходак бронзавы меч з дзяржаннем са слановай косці, абкладзеным золатам і завершаны галоўкай з крышталю; кінжал з залатым дзяржаннем; каменная сякера з разным верхнім рабром з выяваю гатовага да скачка леапарда на прывязі, залаты кулон.
Пасля землетрасення 1750 да н.э. горад быў перабудаваны і існаваў прыблізна да 1450 да н.э.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.