Малі
краіна ў Заходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
краіна ў Заходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Малі (фр.: Mali), афіцыйна — Рэспу́бліка Малі (фр.: République du Mali) — дзяржава ў паўночна-заходняй Афрыцы. Мяжуе на захадзе з Сенегалам, на поўначы — з Маўрытаніяй і Алжырам, на ўсходзе — з Нігерам, на паўднёвым усходзе — з Буркіна-Фасо, на поўдні — з Кот-д’Івуарам і Гвінеяй. Тэрыторыя — 1248,5 тыс. км² з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам на 7 абласцей і сталічны раён. Насельніцтва — 13,4 млн чал., больш 20 этнічных груп. Сталіца — г. Бамако (каля 1 млн жыхароў). Нацыянальная валюта — франк КФА.
| |||||
Дэвіз: «Un peuple, un but, une foi» | |||||
Гімн: «Pour l'Afrique et pour toi, Mali» | |||||
Дата незалежнасці | 22 верасня 1960 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйныя мовы | Bambara[d], Bobo[d], Bozo[d], Dogon[d], Fula[d], Hassaniya Arabic[d], Kassonke[d], Maninka[d], Minyanka[d], Senufo[d], Songhay[d], Санінкэ (мова) і Tamasheq[d] | ||||
Сталіца | |||||
Найбуйнейшыя гарады | Бамака, Сікаса, Мопці, Куціяла, Каес, Сегу | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка/Ваенная дыктатура | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Асімі Гаіта (в.а.) Шагель Какала Маіга | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 24-я ў свеце 1 240 192 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць | 14 517 176 чал. 11,71 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2007) • На душу насельніцтва |
$13,365 млрд (126-ы) $1300 | ||||
ІРЧП (2007) | ▼ 0,371 (нізкі) (178-ы) | ||||
Валюта | West African CFA franc[d] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ml | ||||
Код ISO (Alpha-2) | ML | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MLI | ||||
Код МАК | MLI | ||||
Тэлефонны код | +223 | ||||
Часавыя паясы | UTC+0 і Africa/Bamako[d][1] |
Дзяржаўная мова — французская. Асноўная рэлігія — іслам, які вызнаюць больш 90 % насельніцтва, каля 2 % — хрысціяне, астатнія — анімісты.
Нацыянальнае свята — 22 верасня — Дзень незалежнасці (1960).
Па Канстытуцыі ад 12 мая 1992 г. — прэзідэнцкая рэспубліка. Першым прэзідэнтам стаў М. Кейта. У чэрвені 2002 года абраны Амаду Тумані Турэ (перавыбраны 29 красавіка 2007).
Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатны парламент (Нацыянальны Сход) у складзе 147 дэпутатаў, абіраецца на 5 гадоў. Апошнія парламенцкія выбары адбыліся ў ліпеню 2002, перамогу атрымаў блок партый «Надзея 2002», які мае ў цяперашні час 63 мандаты. Старшыня НС — Ібрагім Бубакар Кейта, глава партыі «Аб'яднанне за Малі» (РПМ), якой належыць 46 дэпутацкіх мандатаў. Першы тур чарговых парламенцкіх выбараў адбыўся 1 ліпеня 2007.
Вышэйшы орган выканаўчай улады — урад (усяго 28 чал.) на чале з Прэм'ер-міністрам, якім з 29 красавіка 2004 з'яўляецца Усман Ісуфі Майга.
Міністр замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва — Моктар Уан.
Вышэйшы орган судовай улады — Вярхоўны Суд. Ёсць таксама Канстытуцыйны Суд і Суд вышэйшай інстанцыі.
У Малі налічваецца больш 90 палітычных партый і аб'яднанняў. У цяперашні час дамінуюць два блокі: «Надзея 2002» на чале з партыяй «Аб'яднанне за Малі» (РПМ) і «Альянс за рэспубліку і дэмакратыю» (АРД), галоўнай сілай якога выступае «Афрыканская партыя за салідарнасць і справядлівасць» (АДЕМА). Набірае сілу нядаўна створаны «Саюз за Рэспубліку і Дэмакратыю» (ЮРД) і рух у падтрымку прэзідэнта «Альянс за альтэрнатыву і змены» (АСС).
Старажытная гісторыя Малі вывучана слаба. З 3-га тысячагоддзя да н.э. развівалася земляробства. У сярэднія вякі на тэрыторыі сучаснага Малі існавалі дзяржаўныя ўтварэнні Гана (III — XIII стст.), Малі (VIII — XVII стст.), Сангай (XV — XVI стст.); пануючай рэлігіяй стаў іслам. Дзяржава Сангай пасля разгрому яе ў 1591 г. мараканскімі войскамі распалася на шэраг дробных княстваў, якія ў 3-й чвэрці XIX ст. ўвайшлі ў склад дзяржавы тукулераў Хадж Амара, а ў канцы XIX ст. заваяваны Францыяй. У 1890 г. большая частка тэрыторыі Малі аб'яднана ў калонію Французскі Судан (у 1899 г. скасавана, у 1920 г. адноўлена), з 1895 г. — у складзе Французскай Заходняй Афрыкі. З 1945 г. Малі — «заморская тэрыторыя» Францыі. У 1946 г. у Малі заснавана палітычная партыя Суданскі саюз на чале з М.Кейтам (з 1959 г. адзіная партыя ў краіне), якая ўзначаліла нацыянальна-вызаленчы рух. З 28 верасня 1958 г. Малі пад назвай Суданская Рэспубліка — аўтаномная дзяржава ў складзе Французскай супольнасці. У красавіку 1959 г. Малі аб'ядналася з Сенегалам у Федэрацыю Малі, якая 20 чэрвеня 1960 г. абвясціла сваю незалежнасць. У жніўні 1960 г. федэрацыя распалася.
22 верасня 1960 г. абвешчана Рэспубліка Малі. Выбраны прэзідэнтам Кейта пачаў ажыццяўляць курс на некапіталістычнае развіццё краіны. У 1967 г. ва ўмовах эканамічнага крызісу Кейта стварыў Нацыянальны камітэт абароны рэвалюцыі, які засяродзіў у сваіх руках усю ўладу (парламент быў распушчаны). У выніку ваеннага перавароту (лістапад 1968 г.) да ўлады прыйшоў Ваенны камітэт нацыянальнага вызвалення на чале з М.Траарэ. У 1974 г. прынята новая Канстытуцыя, якая ўстанавіла аднапартыйную дыктатуру. У 1979 г. створана кіруючая і адзіная ў краіне партыя Дэмакратычны саюз малійскага народа, адбыліся прэзідэнцкія (выбраны Траарэ) і парламенцкія выбары. У 1990 г. у Малі пачаўся шырокі дэмакратычны рух супраць аўтарытарнага рэжыму Траарэ. Пасля масавых дэманстрацый прыхільнікаў дэмакратыі 26 сакавіка 1991 г. Траарэ скінуты і ўлада перайшла да Савета нацыянальнай згоды на чале з А. Т. Турэ; распушчаны парламент і Дэмакратычны саюз малійскага народа, уведзена шматпартыйнасць. У студзені 1992 г. прынята новая Канстытуцыя Малі, якая абвясціла прынцып падзелу ўлад. На выбарах у парламент у студзені — лютым 1992 г. перамог Альянс за дэмакратыю ў Малі (АДЭМА), яго лідар А.У.Канарэ ў красавіку 1992 г. выбраны прэзідэнтам краіны.
У лістападзе 2015 г. у сталіцы краіны Бамака баевікі з радыкальнай ісламісцкай арганізацыі «Аль Мурабітун» здзейснілі нападзенне на адзін з гатэляў. Следствам тэракта стала гібель 19 чал., 6 з якіх былі грамадзяне Расійскай Федэрацыі.
Аб'ём ВУП у 2006 годзе ў параўнанні з папярэднім годам вырас на 5,9 % і дасягнуў амаль 4,5 млрд. еўра. Узровень інфляцыі — 3 %. Знешняя запазычанасць складала каля 2,7 млрд. еўра. Малі адносіцца да ліку найменш развітых краін свету, займаючы па класіфікацыі ПРААН 175 месца з 177 краін. Гадавы прыбытак на душу насельніцтва не перавышае 260 еўра.
Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, у якой занята каля 75 % працаздольнага насельніцтва краіны. Вядучая культура — бавоўна (штогадовы ўраджай — больш 500 тыс. тон). Яна прыносіць 40 % валютных прыбыткаў краіны. Жывёлагадоўля ўтрымлівае трэцюю пазіцыю ў экспарце і, у цэлым, дае 12 % ВУП. У 2006 у Малі налічваецца 7,9 млн. галоў буйнарагатай жывёлы, 17 млн. коз і авечак, 70 тыс. свінняў, 25 млн. галоваў хатняй птушкі. Вылаў рачной рыбы складае каля 120 тыс. тон і прыносіць 4,2 % ВУП. Удзельная вага земляробства, жывёлагадоўлі, лясной гаспадаркі і рыбалоўства ўвогуле аб'ёме ВУП дасягае 43 %, прамысловасці, будаўніцтва і энергетыкі — 18,6 %, гандлю і паслуг — 38,4 %.
Галоўныя галіны прамысловасці — перапрацоўчая і горнарудная. Вырабляецца баваўняны і арахісавы алей, вядзецца перапрацоўка баваўнянага валакна. Малі — трэці вытворца (пасля ПАР і Ганы) золата ў Афрыцы (да 50 т. штогод).
З 1991 года ўрадам Малі ўзяты курс на лібералізацыю нацыянальнай эканомікі, заахвочванне і прыцягненне прыватных капіталаўкладанняў, прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў. Аб'ём знешняй фінансавай дапамогі складае 170—200 млн. долараў ЗША ў год. Асноўнымі крэдыторамі застаюцца МВФ і Сусветны банк.
Найболей актыўныя гандлёва-эканамічныя сувязі Малі падтрымлівае з Францыяй і іншымі членамі Еўрасаюза, ЗША, Канадай, КНР, Японіяй, ПАР, Алжырам, Лівіяй, Тунісам, Нігерыяй і Сенегалам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.