рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Маларыта, Малая Рыта — рака ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Рыта (басейн Віслы).
Маларыта | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 30,5 км |
Басейн | 602 км² |
Расход вады | 2,5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Беларуская града |
• Каардынаты | 51°39′49″ пн. ш. 23°58′19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рыта |
• Каардынаты | 51°50′58″ пн. ш. 24°07′41″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рыта → Мухавец → Заходні Буг → Нараў → Вісла |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раён | Маларыцкі раён |
— выток, — вусце |
Назва Малая Рыта (> Маларыта) ад назвы ракі Рыта (або Вялікая Рыта), у якую ўцякае. На Вялікай Рыце — вёска Велікарыта, на Малой Рыце — горад Маларыта.
Назва Рыта старабалцкага паходжання.
Узыходзіць да індаеўрапейскага *rī-ti «цячы», якое ад гнязда *rei- / *rī- / *roi- «цячы», адкуль, напрыклад, лацінскае *rei-ṷo-s «ручай» (> rīvum) або кельцкае *rei-no-s «плынь» (> рака Рэйн)[1][2].
У балцкіх мовах гэтага паходжання корань *rei-t-, ад якога латышскае riest, rietēt «цячы, каціцца, плысці», літоўскае rytas «раніца» (як узыход-выцяканне сонца)[3].
Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскай ракі Ryt-upis «Цякучая (або Ранішняя) рака» (каля Марыямпале), латышскай Rīta-strauts «Цякучая (або Ранішняя) плынь»[4].
Назва Рыта значыць «Плыткая (рака)».
Балцкага паходжання найімаверней і назва балота Малеціна на правабярэжжы Малой Рыты, адразу на ўсходзе ад горада Маларыта. Адпаведнікі — тапонімы Маляцічы пад Шчучынам, Molėtai на ўсходзе Літвы, ад літоўскага molis «гліна». Побач з Малецінскім балотам вядомае і ўрочышча з назвай-«перакладам» Гліннае (да нядаўна там была і аднайменная вёска). Так жа сама на Пасожжы недалёка адна ад адной рэкі з назвамі-«перакладамі» Молінка і Гліна. Гэта ўсё назоўныя сляды колішняга пераходнага перыяду білінгвізму, які для розных рэгіёнаў быў ранейшы ці пазнейшы.
Даўжыня 30,5 км. Плошча вадазбору 602 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Пачынаецца за 2 км на поўнач ад аграгарадка Арэхава ад аўтадарогі Арэхава — Олтуш і з’яўляецца працягам канала Сярэдні Роў (раней выцякала з Арэхаўскага возера, але у выніку меліярацыйных работ выток ракі быў засыпаны). Вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Замшаны. Цячэ па Брэсцкім Палессі.
Даліна ракі невыразная. Схілы даліны спадзістыя, парэзаныя сеткай меліярацыйных каналаў, пад лесам і разараныя. Абалона двухбаковая, нізкая, асушаная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 6—8 м. Берагі выраўнаваныя, вышынёй да 2 м. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
На рацэ горад Маларыта. У басейне ракі возера Дворышчанскае[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.