Макс Вебер
нямецкі сацыёлаг, філосаф, гісторык, палітычны эканаміст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Максімілія́н Карл Эмі́ль Ве́бер (ням.: Max Weber; 21 красавіка 1864(1864-04-21)[1][2][…], Эрфурт, Правінцыя Саксонія, каралеўства Прусія[3] — 14 чэрвеня 1920(1920-06-14)[4][1][…], Мюнхен, Веймарская рэспубліка[3]) — нямецкі сацыёлаг, гісторык, эканаміст і юрыст.
Макс Вебер | |
---|---|
ням.: Max Weber | |
| |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1864(1864-04-21)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1920(1920-06-14)[4][1][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Макс Вебер[d] |
Маці | Helene Sarah Julie Fallenstein[d] |
Жонка | Марыяна Вебер[d] |
Род дзейнасці | юрыст, эканаміст, сацыёлаг, філосаф, антраполаг, адвакат, выкладчык універсітэта, музыказнавец, палітык, гісторык |
Навуковая сфера | сацыялогія рэлігіі, гісторыя як навука[d], эканоміка, сацыялогія, гісторыя, эканоміка[d] і sociology of organisations[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Левін Гольдшміт[d], August Meitzen[d] і Rudolf von Gneist[d] |
Вядомыя вучні | Альфрэд Шуц[d] і Гаральд Гарфінкель[d] |
Вядомы як | стваральнік «разумеючай сацыялогіі» |
Партыя | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прафесар у Берліне, Фрайбургу, Гайдэльбергу, Мюнхене.
Даследаваў аграрную гісторыю старажытнага свету і становішча сялян Германіі канца XIX стагоддзя, вывучаў сацыялогію рэлігіі і метадалогію грамадскіх навук. Быў блізкі да неакантыянства[ru], пазітывізму, «філасофіі жыцця». Стварыў і абгрунтаваў сістэму суб’ектыўна-ідэалістычнага разумення гісторыі, сутнасць якога ў распрацоўцы сацыялагічных паняццяў — «ідэальных тыпаў», быццам закліканых упарадкаваць эмпірычныя даныя аб рэчаіснасці. Гэтыя сацыялагічныя паняцці, паводле Вебера, распрацоўваюцца на базе каштоўнасцей культуры, якімі кіруецца сацыёлаг. Прынцыпы, выстаўленыя ім, абгрунтоўвалі метадалагічны плюралізм і былі накіраваны супраць матэрыялістычнага манізму і марксісцкага разумення гісторыі.
Даследаваў «харызматычны» тып палітычнага лідарства. Сярод галоўных прац — «Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму» (1904—1905), «Эканоміка і грамадства» (1922), «Эканамічная этыка сусветных рэлігій» (1916—1917), «Палітыка як прызванне» (1919) і іншыя. Найбольшае прызнанне ідэі Вебера атрымалі пасля яго смерці і сістэматычнай публікацыі яго шматлікіх прац. Канцэптуальныя палажэнні Вебера працяглы час разглядаліся як найбольш сур’ёзная альтэрнатыва марксізму.
Макс Вебер лічыў культуру каштоўнасным паняццем і сцвярджаў, што эмпірычная рэальнасць з’яўляецца для нас культурай таму, што мы заўжды суадносім яе з каштоўнаснымі ідэямі. Ён разважаў пра спецыфічны рацыяналізм, уласцівы заходняй культуры. На яго думку, «ва ўсіх культурах існавалі самыя розныя рацыяналізацыі ў самых розных жыццёвых сферах».