Макасар
горад у Інданезіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Інданезіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Макаса́р (індан.: Makassar) — адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Паўднёвы Сулавесі, найбуйнейшы горад і порт на востраве Сулавесі. З 1971 г. да 1999 г. называўся Уджу́нг-Панда́нг (індан.: Ujung Pandang) або Уджунгпанда́нг (індан.: Ujungpandang), ад імя дакаланіяльнай гарадской крэпасці. Гэтая назва шырока ўжываецца і ў нашы дні, у тым ліку ў афіцыйных дакументах. Насельніцтва (2014 г.) — 1 398 804 чал.
Горад
Макасар
Makassar
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Макасар вядомы з XVI ст. як сталіца самастойнага султаната. Пасля адкрыцця Сулавесі партугальцамі ў 1511 г. ператварыўся ў буйны порт, цэнтр гандлю спецыямі, якія прывозіліся макасарцамі з суседніх Малукскіх астравоў і перапрадаваліся еўрапейцам, кітайцам і арабам.
З сярэдзіны XVII ст. галандцы імкнуліся ўсталяваць кантроль над гандлем спецыямі, а таму звярнулі сваю ўвагу на іншаземныя факторыі ў Макасары. У 1660 г. яны захапілі і разрабавалі некалькі партугальскіх караблёў у бухце каля горада. У 1667 г. яны зруйнавалі крэпасць Уджунг-Панданг, спалілі гандлёвую частку Макасара і прымусілі султана Хасанудзіна заключыць дагавор, згодна якому атрымалі манаполію ў гандлі. На месцы Уджунг-Панданга імі была ўзведзена крэпасць Ротэрдам, якая стала галоўным каланіяльным уладаннем Нідэрландаў на поўдні Сулавесі. Паміж жыхарамі Макасара і галандцамі ўсталяваліся даволі складаныя адносіны. Яны суправаджаліся частымі паўстаннямі супраць іншаземцаў, аднак макасарцы прымалі ўдзел у гандлі рабамі і падпарадкаванні суседніх дзяржаў бугаў. У XVIII—XIX стст. Макасар часцяком атаясняўся з пірацтвам. Канчаткова горад ператварыўся ў каланіяльнае валоданне толькі ў сярэдзіне XIX ст. У 1830—1855 гг. у крэпасці Ротэрдам у зняволенні знаходзіўся яванскі прынц Дыпанегора.
У 1942—1945 гг. Макасар быў акупаваны японскімі войскамі. З верасня 1945 да канца 1947 г. — аўстралійскімі ваеннымі часткамі. У 1946 г. галандскія каланіяльныя ўлады ўзнавілі сваю дзейнасць і стварылі ў Макасары марыянетачны ўсходнеінданезійскі ўрад. У красавіку 1950 г. супраць галандцаў і іх памагатых успыхнула паўстанне мясцовых ваенных. 17 жніўня 1950 г. горад быў далучаны да незалежнай Інданезіі.
Незадаволенасць макасарцаў дзейнасцю цэнтральных улад у Джакарце выявілася ва ўдзеле абвяшчэння 2 сакавіка 1957 г. усеагульнай хартыі барацьбы, якая стала асновай для ўзброенага руху ў Паўночным Сулавесі. У 1960 г. Макасар стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Сулавесі (у наш час — Паўднёвага Сулавесі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.