Людовік Арлеанскі (фр.: Louis d’Orléans; 13 сакавіка 1372 — 23 лістапада 1407, Парыж) — герцаг Арлеанскі з 1392 года, граф дэ Бамон і дэ Шато-Цьеры, герцаг Турэні з 1386 года, герцаг дэ Валуа, граф Ангулема з 1394 года, граф Перыгора з 1400 года, граф Дро з 1401 года, граф Суасона з 1404 года, герцаг Люксембурга з 1407 года. Сын караля Францыі Карла V Мудрага з дынастыі Валуа і Жанны, дочкі П’ера I дэ Бурбона, брат Карла VI Вар’ята. Яго нашчадак стаў каралём Францыі пад імем Францыска I.
- Пра сына рэгента гл. Людовік дэ Бурбон, герцаг Арлеанскі
Хуткія факты Людовік I Арлеанскі, 2-і герцаг Арлеанскі ...
Закрыць
Забіты 23 лістапада 1407 года на Старой Храмавай вуліцы ў Парыжы Раулем д’Анкетанвілем па замове свайго ворага Жана Бясстрашнага