From Wikipedia, the free encyclopedia
Людовік I Анжуйскі (фр.: Louis Ier duc d'Anjou; 23 ліпеня 1339, Венсенскі замак, Францыя — 20 верасня 1384, замак Бізелія, каля Бары, Італія) — другі сын караля Іаана II Добрага і Боны Люксембургскай.
Людовік I Анжуйскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Louis Ier duc d'Anjou | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаан II Добры | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Людовік II Анжуйскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Філіп дэ Валуа | ||||||
Пераемнік | Людовік II Анжуйскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл дэ Блуа-Шацільён | ||||||
Пераемнік | Людовік II Анжуйскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 ліпеня 1339[1] |
||||||
Смерць |
20 верасня 1384[1] (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Анжуйская галіна дому Валуа | ||||||
Бацька | Іаан II Добры[1][2] | ||||||
Маці | Бона Люксембургская[d][1][2] | ||||||
Жонка | Марыя дэ Блуа[d][1][2][…] | ||||||
Дзеці | Марыя Анжуйская[d][1], Людовік II Анжуйскі[1] і Карл Анжуйскі[d][1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Насіў тытулы графа Анжуйскага ў 1350—1360 гадах, затым герцага Анжуйскага з 1360 года, герцага Мэнскага з 1356 года, сеньёра дэ Гіз з 1360 года, графа Турэньскага з 1370 года, тытулярнага караля Неапалітанскага, графа Праванскага і іншыя. Акрамя таго, як і ўсе пераемнікі Карла I Анжуйскага Людовік I не прызнаваў страты Іерусалімскага каралеўства і насіў тытул караля Іерусалімскага з 1382 года.
Адыграў немалаважную ролю ў кіраванні Іаана II Добрага, Карла V Мудрага і Карла VI Вар’ята.
Бегшы з англійскага палону ў 1363 годзе, парушыў т.з. другі «Дагавор закладнікаў», што вымусіла яго бацьку, Іаана II, добраахвотна вярнуцца ў Лондан.
У кіраванне свайго старэйшага брата Карла V быў намеснікам Лангедока і камандаваў часткамі французскай арміі падчас кампаній па вызваленні Вялікай Аквітаніі ад англічан. Па завяшчанні Карла V павінен быў стаць адным з рэгентаў пры малалетнім Карле VI, але, парушыўшы завяшчанне, абвясціў сябе аднаасобным рэгентам і па-махлярску прысвоіў сабе значную частку каралеўскай казны. Пад ціскам малодшых братоў (Іаана Берыйскага і Філіпа II Смелага) быў вымушаны здаволіцца толькі старшынствам у Савеце.
Быў усыноўлены неапалітанскай каралевай Джаваннай I і стаў, тым самым, патэнцыйным спадчыннікам неапалітанскай кароны. Умовай усынаўлення было аказанне дапамогі Джаванне I супраць Папы Урбана VI, які адлучыў каралеву ад Царквы, і яго стаўленіка (і папярэдняга ўсыноўленага спадчынніка Джаванны) Карла Дураца. Людовік, заняты пошукам грошай на неапалітанскую экспедыцыю, не паспеў прыйсці на дапамогу сваёй прыёмнай маці: яна была зрынута і задушана ў 1382 годзе. Толькі пасля яе гібелі і ўзыходжання ў Неапалі Карла Дураца пад імем Карла III, Людовік змог у 1382 годзе набраць армію наймітаў і адправіўся адваёўваць Неапаль для сябе. Вайна паміж наёмнымі арміямі прэтэндэнтаў не адзначылася буйнымі бітвамі, але была вайной на выжыванне. У Людовіка да 1384 годзе скончыліся сродкі, яго армія рассыпалася, а сам ён памёр, так і не стаўшы каралём Неапаля.
Адзіным значным набыццём Людовіка стаў у 1382 годзе Праванс, які належаў з 1250 года Анжу-Сіцылійскаму дому — кіруючай каралеўскай дынастыі Неапаля.
Жонка: (з 8 ліпеня 1360 года) Марыя дэ Шацільён (1345—1404), графіня дэ Гіз, дачка Карла дэ Блуа, герцага Брэтані і Жанна дэ Дро, герцагіні Брэтані. Мелі 3-х дзяцей:
Нашчадкі Людовіка I Людовік II, Людовік III, Рэнэ Добры, Карл Мэнскі паслядоўна валодалі Правансам з 1384 па 1481 гады. Яны ж атрымалі ў спадчыну ад яго прэтэнзіі на карону Неапаля. Пасля спынення мужчынскай лініі нашчадкаў Людовіка I у 1481 годзе Праванс і хімерычныя прэтэнзіі на неапалітанскі прастол перайшлі да Людовіка XI.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.