Луганская Народная Рэспубліка (руск.: Луганская Народная Республика, укр.: Луганська Народна Республіка) скарочана ЛНР — гістарычная часткова прызнаная дзяржава ў межах Луганскай вобласці Украіны, з 5 кастрычніка 2022 года ў складзе Расійскай Федэрацыі.
| |||||
Заяўленая тэрыторыя ЛНР | |||||
Дзяржаўны гімн Луганскай Народнай Рэспублікі | |||||
Заснавана | 28 красавіка 2014 | ||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 12 мая 2014 (ад Украіны) | ||||
Дыпламатычнае прызнанне | члены ААН: Расія | ||||
Афіцыйныя мовы | руская[1] | ||||
Сталіца | Луганск | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Луганск, Алчэўск | ||||
Форма кіравання | |||||
Кіраўнік Прэм’ер-міністр | Леанід Пасечнік Сяргей Казлоў | ||||
Валюта | ₽ | ||||
Тэлефонны код | +380 72 | ||||
Часавыя паясы | UTC+3 |
Паводле Канстытуцыі Украіны, тэрыторыя, на якую прэтэндуе ЛНР, з’яўляецца неад’емнай часткай Украіны, часова акупаванай расійскімі ўзброенымі сіламі[2].
Гісторыя
- Стварэнне ЛНР абвясцілі прыхільнікі федэралізацыі Украіны ў красавіку 2014 года[3]. Прычынай такога кроку яны назвалі адсутнасць канструктыўнага дыялогу з цэнтральнымі ўладамі Украіны, якія быццам ігнаруюць патрэбы і чаканні рэгіёну.
- 12 мая 2014 года пасля рэферэндуму аб самавызначэнні Луганскай Народнай Рэспублікі ўлады ЛНР абвясцілі суверэнітэт і выказалі жаданне ўступіць у склад Расіі, а таксама аб’яднацца з Данецкай Народнай Рэспублікай у Наваросію[4].
- 11 чэрвеня 2014 года Кіраўніцтва ЛНР звярнулася да Расійскай Федэрацыі, а таксама да 14 іншых дзяржаў з просьбай аб прызнанні яе незалежнасці[5].
- Пачалася вайна на ўсходзе Украіны.
- 24 лютага 2022 гола пачалося ўварванне Расіі ва Украіну.
- 3 ліпеня 2022 года абвешчана пра поўны кантроль ЛНР над тэрыторыяй Луганскай вобласці. Фактычна гэта адбылося, магчыма, толькі на пачатку жніўня 2022 года, але ў хуткім часе некаторыя тэрыторыі ізноў былі страчаны.
Ацэнкі
Урад Украіны ўспрымае людзей, якія абвясцілі ЛНР, як сепаратыстаў і тэрарыстаў. У маі 2014 года дэпутаты аблсавета Луганскай вобласці заявілі, што варта паважаць волю грамадзян, выказаную на рэферэндуме ЛНР[6], яго старшыня В. Галенка ахарактарызаваў сілавую аперацыю Украіны як «антытэрарыстычную па назве, а па сутнасці тэрарыстычную і скіраваную супраць свайго народа»[7].
Генеральная пракуратура Украіны 17 мая 2014 года абвясціла ЛНР тэрарыстычнай арганізацыяй. Ведамства патлумачыла, што гэтая структура мае ўсе адпаведныя прыкметы: выразную іерархію, каналы фінансавання і паставак зброі. Па фактах дзейнасці кіраўніцтва т. зв. «рэспублік» заведзены крымінальныя справы[8].
У сваю чаргу, кіраўніцтва ЛНР заяўляе, што лічыць цэнтральны ўрад «кіеўскай хунтай», які здзяйсняе злачынствы супраць насельніцтва рэспублікі[9][10].
Палітычны статус
- 27 чэрвеня 2014 года незалежнасць ЛНР прызнала Паўднёвая Асеція[11][12][13].
- 21 лютага 2022 года незалежнасць ЛНР прызнала Расія.[14]
- 25 лютага 2022 года Прэзідэнт Абхазіі падпісаў указ пра прызнанне незалежнасці ЛНР.[15]
- 29 чэрвеня 2022 года Сірыя прызнала ЛНР.[16]
- 13 ліпеня 2022 года КНДР прызнала ЛНР.[17]
Насельніцтва
Доля ўкраінскага і рускага насельніцтва тэрыторыі (у межах вобласці па дадзеных перапісу 2001) складае каля 58 % і 39 % адпаведна, доля рускай мовы як роднай — каля 69 %, украінскай — 30 %[18].
Гл. таксама
Зноскі
- Ukraine-Krise: Demonstranten in Donezk rufen souveräne Volksrepublik aus (англ.). Spiegel (7 красавіка 2014).
- Заявление президиума Луганского областного совета | Луганский областной совет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2014. Праверана 21 ліпеня 2014.
- Диалог или ультиматум? | Луганский областной совет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2014. Праверана 21 ліпеня 2014.
- Последние новости Украина Последние новости с Украины Последние новости в Украине Последние новости Донбасс Последние новости ЛНР Последние новости Луганской Республики(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 21 ліпеня 2014.
- Южная Осетия признала независимость Луганской народной республики | EastKorr — Восточный корреспондент(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 21 ліпеня 2014.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.