![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/City%252C_University_of_London_Logo%252C_Sep_2016.jpg/640px-City%252C_University_of_London_Logo%252C_Sep_2016.jpg&w=640&q=50)
Лонданскі гарадскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лонданскі гарадскі ўніверсітэт (англ.: City, University of London) — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў Лондане (Вялікабрытанія). Быў заснаваны ў 1894 годзе як Нортгемптанскі інстытут і стаў універсітэтам у 1966 годзе, калі і атрымаў цяперашнюю назву.
Лонданскі гарадскі ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | 1894 |
Сайт |
city.ac.uk (англ.) web.city.ac.uk city.ac.uk (англ.) |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/CollegeBuilding.jpg/320px-CollegeBuilding.jpg)
Галоўны кампус Гарадскога ўніверсітэта размешчаны ў раёне Ізлінгтан Цэнтральнага Лондана, а дадатковыя кампусы — у лонданскім Сіці і ў лонданскіх раёнах Холбарн, Смітфілд і Уайтчэпел. Універсітэт арганізаваны ў сем школ, у рамках якіх працуе каля 40 навуковых аддзелаў і цэнтраў.[1]
Гарадскі ўніверсітэт мае больш чым 100-гадовы вопыт даследаванняў і нязменна высокі рэйтынг працаўладкавання сваіх выпускнікоў і іх зарплат.[2] Місіяй універсітэта, паводле яго стратэгіі, з’яўляецца «весці за сабой Лондан ва адукацыі, навуковых даследаваннях і перадачы ведаў для бізнесу і прафесій».[3] У 2009—10 годзе агульны прыбытак універсітэта склаў 178,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў, 8 мільёнаў з якіх паступіла ад даследчых грантаў і кантрактаў.[4] Універсітэт заняў 356-е месца ў свеце ў рэйтынгу QS World University Rankings 2011 года.[5][6]
Гарадскі ўніверсітэт з’яўляецца членам AMBA, EQUIS і Universities UK.