Лонданскі гарадскі ўніверсітэт (англ.: City, University of London) — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў Лондане (Вялікабрытанія). Быў заснаваны ў 1894 годзе як Нортгемптанскі інстытут і стаў універсітэтам у 1966 годзе, калі і атрымаў цяперашнюю назву.
Лонданскі гарадскі ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1894 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт |
city.ac.uk (англ.) web.city.ac.uk city.ac.uk (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галоўны кампус Гарадскога ўніверсітэта размешчаны ў раёне Ізлінгтан Цэнтральнага Лондана, а дадатковыя кампусы — у лонданскім Сіці і ў лонданскіх раёнах Холбарн, Смітфілд і Уайтчэпел. Універсітэт арганізаваны ў сем школ, у рамках якіх працуе каля 40 навуковых аддзелаў і цэнтраў.[2]
Гарадскі ўніверсітэт мае больш чым 100-гадовы вопыт даследаванняў і нязменна высокі рэйтынг працаўладкавання сваіх выпускнікоў і іх зарплат.[3] Місіяй універсітэта, паводле яго стратэгіі, з’яўляецца «весці за сабой Лондан ва адукацыі, навуковых даследаваннях і перадачы ведаў для бізнесу і прафесій».[4] У 2009—10 годзе агульны прыбытак універсітэта склаў 178,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў, 8 мільёнаў з якіх паступіла ад даследчых грантаў і кантрактаў.[5] Універсітэт заняў 356-е месца ў свеце ў рэйтынгу QS World University Rankings 2011 года.[6][7]
Гарадскі ўніверсітэт з’яўляецца членам AMBA, EQUIS і Universities UK.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.