Ізлінгтан
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізлінгтан, англ.: Islington, ɪzlɪŋtən — раён Вялікага Лондана. З'яўляецца цэнтральным раёнам у лонданскім бора Ізлінгтан. Межы раёна — ад Ізлінгтан-Хай-стрыт да Хайберы-Філдс. Па раёне праходзіць ажыўленая аўтамабільная дарога Апер-стрыт. У шырэйшым сэнсе тэрмін Ізлінгтан ахоплівае таксама суседнія раёны Барнсберы, Кэнанберы і Дэ-Бовуар-Таўн (да 16-17 стст. і Ізлінгтан, і гэтыя раёны былі звычайнымі аграрнымі памесцямі).
З канца 20 стагоддзя ў раёне пражывае буйная турэцкая абшчына.
Саксы, якія насялялі гэту мясцовасць, назвалі яе Гізелдан, Giseldone (1005), затым Gislandune (1062), што азначае «ўзгорак Гіслы» (Гісла — старадаўняе англасаксонскае імя, дун — умацаванае паселішча на ўзгорку). Пазней назва трансфармавалася ў Isledon, а прыкладна ў 17 стагоддзі прыняла сваю цяперашнюю форму.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.