Лондан
сталіца Вялікабрытаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́ндан (англ.: London [ˈlʌndən]ⓘ, лац.: Londinium) — сталіца Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама Англіі, найбуйнейшы горад на Брытанскіх астравах. Плошча мегаполіса складае 1706,8 км². Насельніцтва больш за 8 млн чал. Паводле колькасці насельніцтва Лондан займае 18-е месца ў свеце, 2-е ў Еўропе, і 1-е ў Вялікабрытаніі. Адлегласць па прамой паміж Лонданам і Мінскам — 1 924 км[4].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лондан — адзін з вядучых глабальных гарадоў, нароўні з Нью-Ёркам — найбуйнейшы сусветны фінансавы цэнтр[5][6][7]. ВУП на душу насельніцтва 5-ы ў свеце і 1-ы ў Еўропе[8].
Лондан іграе вядучую ролю ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікабрытаніі. У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт Хітроў, адзін з буйнейшых у свеце, рачны порт на рацэ Тэмзе, шматлікія сусветна вядомыя славутасці: Вэстмінстэрскае абацтва, комплекс Вэстмінстэрскага палаца з гадзіннікавай вежай, сабор Святога Паўла, крэпасць Таўэр, Брытанскі музей і іншыя.
Лондан размяшчаецца на нулявым мерыдыяне, які таксама часта завуць грынвіцкім (па назве раёна Грынвіч, які ён перасякае).
Гістарычным і адміністрацыйным цэнтрам Лондана з’яўляецца Вэстмінстэр. Дзелавы цэнтр горада размяшчаецца ў іншым раёне — Сіці. Абодва раёны маюць статус «сіці».
Лонданскі метрапалітэн найстарэйшы ў свеце і адзін з найбуйнейшых.
У 2012 годзе горад 3-ці раз стаў гаспадаром Летніх Алімпійскіх Гульняў.