From Wikipedia, the free encyclopedia
Леапольд V (ням.: Leopold V; 1157 — 31 снежня 1194) — герцаг Аўстрыі з 1177 года і Штырыі з 1192 года з дынастыі Бабенбергаў.
Леапольд V Дабрадзейны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Luitpold V der Tugendhafte | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых II Язаміргот | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых I Каталік | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Отакар IV | ||||||
Пераемнік | Леапольд VI | ||||||
Нараджэнне | 1157 | ||||||
Смерць |
31 снежня 1194[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бабенбергі | ||||||
Бацька | Генрых II Язаміргот | ||||||
Маці | Феадора Камніна[d] | ||||||
Жонка | Алена Венгерская[d][3] | ||||||
Дзеці | Фрыдрых I[d][4] і Леапольд VI Слаўны | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леапольд V быў сынам Генрыха II Язаміргота і Феадоры Камнін, пляменніцы візантыйскага імператара Мануіла I.
Неўзабаве пасля ўзыходжання на прастол Леапольд V атрымаў перамогу над чэшскай арміяй, захапіў Оламаўц і паводле мірнага дагавора 1179 года далучыў шэраг тэрыторый паўднёвай Маравіі.
Больш за ўсё Леапольд V вядомы дзякуючы яго ўдзелу ў Трэцім крыжовым паходзе 1189 года, падчас якога адбыўся канфлікт паміж герцагам і каралём Англіі Рычардам Львінае Сэрца. У час узяцця Акры Леапольд V адным з першых крыжакоў узлез на сцяну горада і ўзняў свой сцяг. Угневаны гэтым Рычард I сарваў сцяг герцага і паставіў на яго месцы свой.
У далейшым канфлікт паміж двума манархамі яшчэ больш абвастрыўся: Рычард падтрымліваў Гі дэ Лузіньяна ў яго прэтэнзіях на карону Іерусалімскага каралеўства, тады як Леапольд V быў прыхільнікам Конрада Манферацкага, свайго стрыечнага брата. Забойства Конрада ў 1192 годзе многія прыпісалі руцэ англійскага караля. Таму, калі ў 1192 годзе Рычард I на зваротным шляху з Палесціны праязджаў праз Вену, ён быў схоплены рыцарам Георгам Ропельтам па загадзе Леапольда V і зняволены ў замак Дзюрнштайн. Толькі ў 1194 годзе герцаг вызваліў караля пад ціскам Папы Рымскага і імператара Генрыха VI. За выхад на свабоду кароль Англіі заплаціў Леапольду V каласальную па тых часах суму ў 50 тысяч марак, якой герцаг скарыстаўся для арганізацыі манетнага двара ў Вене, будаўніцтва новых гарадскіх сцен сталіцы і заснавання Вінер-Нойштата.
Галоўным дасягненнем кіравання Леапольда V стала далучэнне Штырыі. У 1186 годзе ён заключыў Санкт-Георгенбергскі дагавор з бяздзетным герцагам Штырыі Отакарам IV, паводле якога пасля смерці Отакара Штырыя на вечныя часы аб'ядноўвалася з Аўстрыяй у адзіную дзяржаву на чале з аўстрыйскімі манархамі, пры ўмове захавання правоў і прывілеяў штырыйскіх саслоўяў. Отакар IV сканаў у 1192 годзе, і Штырыя была перададзена імператарам Леапольду V. Далучэнне Штырыі рэзка ўзмацніла Аўстрыйскую манархію і дало штуршок да бурнага развіцця горнай справы, металургіі і гандлю ва ўладаннях Бабенбергаў.
У 1194 годзе Леапольд V нечакана сканаў пасля падзення з каня падчас рыцарскага турніру. Перад смерцю ён, насуперак умовам Санкт-Георгенбергскага дагавора, падзяліў свае ўладанні паміж сынамі: Фрыдрых I атрымаў Аўстрыю, а Леапольд VI — Штырыю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.