From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Львовіч Смілавіцкі (15 жніўня 1955, Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі і ізраільскі гісторык, спецыяліст па гісторыі яўрэяў у Беларусі.
Леанід Львовіч Смілавіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст, гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | Тэль-Авіўскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | Кандыдат гістарычных навук ( доктар гісторыі) |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар |
Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Рэчыцы, скончыў 49-ю сярэднюю агульнаадукацыйную школу ў Мінску (1962—1972), гісторыка-замежны факультэт Мінскага дзяржаўнага педінстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасцях выкладчыка гісторыі, грамадазнаўства і анлійскай мовы.
Пасля службы ў Савецкай арміі (1977—1979 гг.) — cупрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, але ў 1980 годзе перайшоў на працу ў Мінскі інстытут культуры лабарантам кафедры гісторыі. Скончыў аспірантуру пры кафедры гісторыі БДУ і ў 1984 годзе, ва ўзросце 29 гадоў, абараніў дысертацыю на тэму «Дзейнасць Камуністычнай партыі Беларусі па аднаўленні і развіцці сярэдняй спецыяльнай школы (1944—1955 гг.)» (спецыяльнасць 07.00.01 — гісторыя КПСС).
З 1984 па 1992 гады — дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, СССР і замежных краін Мінскага інстытута культуры.
У 1992 годзе Леанід разам з сям’ёй рэпатрыяваўся ў Ізраіль, жыў у Петах-Тыкве, у 1993 годзе пераехаў у Іерусалім, дзе паступіў на працу ў архіў Нацыянальнага інстытута памяці ахвяр нацызму і герояў Супраціву Яд ва-Шэм. Адначасова прымаў удзел у рабоце фонду Стывена Спілберга па зборы відэасведчанняў людзей, якія перажылі катастрофу еўрапейскага яўрэйства. Леанід узяў звыш ста інтэрв’ю ў былых вязняў гета, канцлагераў і партызан.
З 1995 года — навуковы супрацоўнік (з 2000 года — старшы навуковы супрацоўнік) Цэнтр дыяспары Тэль-Авіўскага ўніверсітэта — Diaspora Research Center of the Tel Aviv University).
Першая кніга «Яўрэі Беларусі: з нашай агульнай гісторыі, 1905—1953 гады» была невялікім тыражом апублікаваная ў 1999 годзе ў Мінску; Л. Смілавіцкі выступіў і ў якасці яе рэдактара. Паводле некаторых звестак, рукапіс кнігі быў зменены выдавецтвам без узгаднення з аўтарам: былі выдалены раздзелы пра справу ўрачоў, антысемітызм у партызанскіх атрадах падчас вайны і многае іншае. Самі прадстаўнікі выдавецтва адмаўляюць тое, што цэнзуравалі кнігу Л. Смілавіцкага[1].
У 2000 годзе на рускай мове ў Іерусаліме была выдадзена кніга «Катастрофа яўрэяў Беларусі, 1941—1944 гг.». Гэтая манаграфія стала важнай старонкай у яго працы. У 2005 годзе яна была перакладзена на англійскую мову. У 2008 годзе выйшла новая кніга «Яўрэі ў Тураве. Гісторыя мястэчка Мазырскага Палесся».
Супрацоўнічае з Інстытутам яўрэйскай палітыкі ў Лондане, Інстытутам вывучэння Халакоста ў Вашынгтоне, рэдакцыяй Кароткай яўрэйскай энцыклапедыі ў Іерусаліме і іншымі навуковымі ўстановамі. Яго працы друкуюцца на англійскай, нямецкай, польскай, на іўрыце, рускай, беларускай і інш. мовах.
Бацька Леаніда Леў Смілавіцкі родам з Рэчыцы ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, дэмабілізаваўся ў 1947 годзе, скончыў Мінскі юрыдычны інстытут у 1952 годзе і ажаніўся са сваёй зямлячкай Галінай Чэчык. Працаваў у ЦК ЛКСМБ, памочнікам міністра культуры БССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю, дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута і інстытута культуры.
Маці Леаніда Галіна Ізрайлеўна Чэчык (1929 г. нар.) пасля вайны паступіла ў Ленінградскі медінстытут і скончыла яго ў 1954 годзе. Працавала ў Мінску санітарным урачом, апошнія 20 гадоў — загадчыцай эпідаадзелам СЭС Першамайскага раёна Мінска.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.