Ландгаўз (Грац)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ландгаўз (ням.: Landhaus) — будынак у Грацы, размешчаны ва Унутраным горадзе за гарадской ратушай. Помнік архітэктуры рэнесансу. Пабудаваны ў сярэдзіне XVI стагоддзя па праекце італьянскага архітэктара Даменіка дэль Аліа .
Славутасць | |
Ландгаўз | |
---|---|
Landhaus | |
| |
47°04′11″ пн. ш. 15°26′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Аўстрыя |
Горад | Грац |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Даменіка дэль Аліа |
Дата пабудовы | XVI стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фасад Ландгаўза, які нагадвае па сваім стылі афармлення фларэнційскія палацца, выходзіць на вуліцу Герэнгасэ (ням.: Herrengasse), якая пачынаецца ад паўднёва-ўсходняга боку Галоўнай плошчы.
Ландгаўз уяўляе сабой архітэктурны комплекс з некалькіх пабудоў рознага часу, Даменіка дэль Аліа спраектаваў толькі яго самы знакаміты Галоўны корпус (ням.: Haupttrakt), да якога з захаду з боку вуліцы Шмідгасэ (ням.: Schmiedgasse) прылягае больш ранні корпус пачатку XVI стагоддзя з двума малымі ўнутранымі дварамі. Малы корпус носіць назву Корпус Рыцарскай залы (ням.: Rittersaaltrakt). Тут у Рыцарскай зале на другім паверсе дагэтуль праходзяць пасяджэнні Ландтага Штырыі . Першапачаткова сцены залы ўпрыгожвалі роспісы з гербамі, на змену якім у XVIII стагоддзі прыйшла дэкарацыя стука з выявамі знакаў задыяку. З паўночнага боку праз пераходнае крыло сярэдзіны XVII стагоддзя да Галоўнага корпуса Ландгаўза прылягае Арсенал.
Вялікі ўнутраны двор Ландгаўза аформлены з поўначы, усходу і поўдні трохпавярховымі аркадамі. Прычым аркада, якая замыкае двор з паўднёвага боку мае скразныя аркі. Аркі ва ўсіх трох паверхах упрыгожаны аднолькава — простымі пілястрамі тасканскага ордара, таму двор успрымаецца як адзінае цэлае і пры гэтым выглядае стрымана і ўрачыста.
Каля заходняй сцяны, адзінай не ўпрыгожанай аркадамі, размешчана каменная студня 1590 года, пад ажурным бронзавым купала, сплеценага з мудрагелістых перапляценняў лісця, у якім жывуць маленькія пуці і русалкі. У паўночна-заходнім вугле двара размешчана капэла, якая нагадвае па сваім знешнім выглядам невялікую вежку пад купалам. Яе стварылі ў 1630 годзе з пераробленай лесвічнай вежы і асвяцілі ў гонар Унебаўзяцця Дзевы Марыі. У Вялікім унутраным двары часта праходзяць розныя прыёмы, канцэрты і нават паказы фільмаў пад голым небам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.