Від лішайнікаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаба́рыя лё́гачная[1] (Lobaria pulmonaria) — від ліставатых лішайнікаў сямейства лабарыевых.
Лабарыя лёгачная | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Lobaria pulmonaria (L.) Hoffm., 1796 | |||||||||||||||||||||||||
|
Лабарыя лёгачная расце ў лісцевых і хвойных лясах і, як і многія іншыя лішайнікі, з'яўляецца індыкатарам узросту лесу, таму што на маладых і здаровых дрэвах яна прыжываецца дрэнна, а на старых і хворых утварае доўгія «бароды». Раней дастаткова шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне, але ў сучаснай медыцыне важнага значэння не мае, а выкарыстоўваецца толькі ў харчовай і парфумерных галінах прамысловасці.
Лабарыя лёгачная — гэта лісцевы лішайнік, слаявіна якога ў выглядзе буйналісцевых долькава-лопасцевых пласцінак[2] зялёная ці карычневая, часта з аліўкавым адценнем, скурыстая і пакрыта сеткава-рабрыстым узорам з хрыбтоў і западзін на верхняй паверхні[3]. Колер залежыць ад вільготнасці. У сырых месцах лішайнік больш зялёны, пры высыханні становіцца карычневым, сухія слаявіны паперападобныя[3]. Краі лопасцей выемчата-абрубленыя. Ніжняя паверхня слаявіны больш светлая[3], карычняватая, з розным адценнем; выпуклыя часткі звычайна голыя, а жалабкі паміж уздуццямі пакрыты лямцавым пушком і рызоідамі[3]. Кара, вонкавы ахоўны пласт на паверхні слаявіны, прыкладна параўнальная з эпідэрмісам зялёнай расліны.
Слаявіна звычайна каля 5—15 см (да 30 см) у дыяметры[4], асобныя лопасці могуць дасягаць 1-3 см у шырыню і да 7 см у даўжыню[5][6].
Сарэдыі акруглыя, бугрыстыя, развіваюцца на рэбрах верхняга боку лопасцей або па іх краях[3], часам прарастаюць у палачкападобныя ізідыі[7]. Апатэцыі дыяметрам 2—5 мм[3], развіваюцца не часта[4], размяшчаюцца на рэбрах або па краях лопасцей. Яны маюць чырванавата-карычневы дыск, які акружаны больш светлым, чым дыск, краем[3].
Споры 2—4-клеткавыя, верацянападобныя, бясколерныя, 13—23 (32)×6—10 мкм.
Слаявіна ўтрымлівае арганічныя кіслоты, ад едкага калію колер не змяняецца, сарцавіна жаўцее, потым чырванее[3]. Як і ў іншых лісцевых лішайнікаў, слаявіна зрастаецца з субстрактам толькі адным краем і слаба прымацаваная да паверхні, на якой яна расце[4]. Размнажаецца вегетатыўна і аскаспорамі.
Від шырока распаўсюджаны ў Еўропе (большая частка лясной зоны, горныя раёны), Азіі, на поўдні Афрыкі, у Паўночнай Амерыцы, на заходніх ціхаакіянскіх астравах і ў Аўстраліі.
На тэрыторыі Беларусі трапляецца паўсюдна, але не часта[3]. Расце невялікімі групамі або адзіночнымі экземплярамі з дрэнна развітымі сегментамі слаявіны, без апатэцыяў (у стэрыльнай форме).
Аддае перавагу вільготным месцам, дзе выпадае вялікая колькасць ападкаў, асабліва ў прыбярэжных абласцях[6]. Гэты лішайнік пасяляецца ў асноўным на кары дрэў, радзей на імшыстых скалах. Расце ў старых шыракалістых лясах на ствалах дуба, ясеня, граба і іншых шыракалістых дрэў[3]. Можа сустракацца на хвойных дрэвах[3]. Аддае перавагу лесу з павышанай вільготнасцю паветра[8].
На слаявіне лабарыі лёгачнай можа існаваць фотасімбіёнт зялёная водарасць Dictyochloropsis reticulata[9].
У туманныя і дажджлівыя дні лабарыя выпроствае свае лопасці і «абуджаецца ад спячкі», у якую яна ўпадае ў засушлівы перыяд. Вільготная абалонка грыба становіцца празрыстай, лёгка прапускае сонечныя прамяні, неабходныя для росту і развіцця водарасці.
Лабарыя лёгачная, як вядома, утрымлівае розныя кіслоты, агульных для лішайнікаў, такія як стыктынавую, стыктавую , гірафоравую і іншыя кіслоты[10][11]. Гэтыя злучэнні, вядомыя пад агульнай назвай дэпсідоны, выкарыстоўваюцца лішайнікам, каб абараніцца ад траваедных жывёл, такіх як лішайнікаедныя малюскі[12]. Лабарыя лёгачная таксама змяшчае цукровыя спірты D-арабітол[13], валемітол , у дадатак да шэрагу каратыноідаў (агульнае ўтрыманне > 10 мг/кг), такіх як альфа-каратын , бэта-каратын і бэта-крыптаксантын[10]. Верхняя кара лішайніка ўтрымлівае меланін , які экраніруе фотабіёнты ад УФ- і ФАР -выпраменьвання[14]. Сінтэз меланінавых пігментаў у лішайнікаў узрастае ў адказ на павелічэнне колькасці сонечных прамянёў[15]. Лішайнікі, адаптаваныя да цёмных месцаў маюць талом зеленавата-шэрага колеру ў паветрана-сухім стане, тады як у раслін, што раслі на адкрытым сонцы талом можа быць цёмна-карычневага колеру. Гэта прыстасаванне дапамагае абараніць фотасімбіёнт Dictyochloropsis reticulata, які адносна кепска пераносіць высокі ўзровень асветленасці[16][17].
Розныя кіслоты, якія ўтрымлівае слаявіна, маюць выяўленую антымікробную актыўнасць[3].
Таксама вядома, што ў складзе прысутнічаюць розныя стэроіды, а іменна эргастэрол , эпістэрол , фекастэрол і ліхестэрол[18][19].
Раней, з-за вонкавага падабенства гэтага лішайніка з тканкай лёгкага, яго ўжывалі пры лячэнні лёгачных хвароб, у тым ліку паводле вучэння пра сігнатуры . Гэтае падабенства дало назву лішайніку ў розных мовах, у тым ліку, у беларускай. Кніга Джона Джэрарда The Herball or General Historie of plants (1597) рэкамендавала L. pulmonaria як лекавую расліну[20].
У народнай медыцыне дагэтуль выкарыстоўваецца як сродак супраць лёгачных захворванняў і сухот у выглядзе адвараў[3], а таксама пры астме, нетрыманні мачы і адсутнасці апетыту[20].
У традыцыйнай індыйскай медыцыне лабарыю лёгачную выкарыстоўваюць пры крывацёках і дэрматытах[7], яна таксама выкарыстоўваецца як сродак ад крывахаркання індзейцамі племені Хескуіяхт у Брытанскай Калумбіі Канады[21]. Этнафітатэрапеўтычнае абследаванне горных абласцей правінцыі Малізэ ў цэнтральна-паўднёвай Італіі паказала, што лабарыя лёгачная выкарыстоўвалася там, як антысептык і для лячэння ран[22].
Адвар, прыгатаваны з гэтай расліны, аказвае процізапаленчае і проціязвавае дзеянне[23]. Акрамя таго, было выяўлена, што метанолавы экстракт лабарыі лёгачнай аказвае ахоўны эфект на страўнікава-кішачны тракт пацукоў, магчыма, гэта звязана з памяншеннем акісляльнага стрэсу і зніжэннем запаленчых эфектаў нейтрафілаў[24]. Акрамя таго, метанолавыя экстракты таксама аказваюць моцнае антыаксідантнае і аднаўляльнае дзеянне, верагодна, дзякуючы наяўнасці фенольных злучэнняў[25].
Лабарыя лёгачная выкарыстоўвалася для стварэння аранжавага фарбавальніка для воўны, пры дубленні шкур, у парфумернай прамысловасці і як інгрыдыент пры вытворчасці піва[26][27].
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Від адчувальны да забруджвання паветра, на ім таксама негатыўна адбіліся страта асяроддзя пражывання і змены ў практыцы лясной гаспадаркі[28] і часткова кіслотныя дажджы[29].
Лабарыя лёгачная, як і іншыя лішайнікі, якія змяшчаюць сіне-зялёныя водарасці, асабліва ўспрымальныя да ўздзеяння кіслотных дажджоў, таму што наступнае зніжэнне pH памяншае азотфіксацыю праз інгібіраванне водарасцевай нітрагеназай[29].
Папуляцыя віду скарацілася па ўсёй Еўропе і лабарыя лёгачная лічыцца пад пагрозай знікнення ў многіх нізінных раёнах[30][31][32].
Лабарыя лёгачная занесена ў Чырвоныя кнігі Беларусі[33], Літвы[34], Польшчы[35], Латвіі[1], Расіі[36], Смаленскай вобласці[2] і Камчаткі. Вымірае ў сувязі з інтэнсіўным зборам слаявін у лекавых мэтах і забруджваннем паветра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.