From Wikipedia, the free encyclopedia
Луганская Народная Рэспубліка (руск.: Луганская Народная Республика, укр.: Луганська Народна Республіка) скарочана ЛНР — гістарычная часткова прызнаная дзяржава ў межах Луганскай вобласці Украіны, з 5 кастрычніка 2022 года ў складзе Расійскай Федэрацыі.
| |||||
Заяўленая тэрыторыя ЛНР | |||||
Дзяржаўны гімн Луганскай Народнай Рэспублікі | |||||
Заснавана | 28 красавіка 2014 | ||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 12 мая 2014 (ад Украіны) | ||||
Дыпламатычнае прызнанне | члены ААН: Расія | ||||
Афіцыйныя мовы | руская[1] | ||||
Сталіца | Луганск | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Луганск, Алчэўск | ||||
Форма кіравання | |||||
Кіраўнік Прэм’ер-міністр | Леанід Пасечнік Сяргей Казлоў | ||||
Валюта | ₽ | ||||
Тэлефонны код | +380 72 | ||||
Часавыя паясы | UTC+3 |
Паводле Канстытуцыі Украіны, тэрыторыя, на якую прэтэндуе ЛНР, з’яўляецца неад’емнай часткай Украіны, часова акупаванай расійскімі ўзброенымі сіламі[2].
Урад Украіны ўспрымае людзей, якія абвясцілі ЛНР, як сепаратыстаў і тэрарыстаў. У маі 2014 года дэпутаты аблсавета Луганскай вобласці заявілі, што варта паважаць волю грамадзян, выказаную на рэферэндуме ЛНР[6], яго старшыня В. Галенка ахарактарызаваў сілавую аперацыю Украіны як «антытэрарыстычную па назве, а па сутнасці тэрарыстычную і скіраваную супраць свайго народа»[7].
Генеральная пракуратура Украіны 17 мая 2014 года абвясціла ЛНР тэрарыстычнай арганізацыяй. Ведамства патлумачыла, што гэтая структура мае ўсе адпаведныя прыкметы: выразную іерархію, каналы фінансавання і паставак зброі. Па фактах дзейнасці кіраўніцтва т. зв. «рэспублік» заведзены крымінальныя справы[8].
У сваю чаргу, кіраўніцтва ЛНР заяўляе, што лічыць цэнтральны ўрад «кіеўскай хунтай», які здзяйсняе злачынствы супраць насельніцтва рэспублікі[9][10].
Доля ўкраінскага і рускага насельніцтва тэрыторыі (у межах вобласці па дадзеных перапісу 2001) складае каля 58 % і 39 % адпаведна, доля рускай мовы як роднай — каля 69 %, украінскай — 30 %[18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.