![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/29/Cyrillic_alternates.svg/langbe-640px-Cyrillic_alternates.svg.png&w=640&q=50)
Кірыліца
тып пісьмовасці, які ўжываецца ў многіх мовах Еўразіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіры́ліца — старажытная славянская азбука. Назва паходзіць ад імені славянскага асветніка Канстанціна (Кірыла) Філосафа. Мяркуюць, што пісьмо створана ў сярэдзіне 9 ст. на аснове глаголіцы і грэчаска-візантыйскага ўстаўнага пісьма. Мела 43 літары (11 ст.): 24 візантыйскага паходжання, 19 самастойных. 27 літар мелі лікавае значэнне (літара з цітлай).
Кірыліца | |
---|---|
![]() |
|
Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
Мовы | стараславянская, царкоўнаславянская, беларуская, руская, сербская, балгарская, македонская, украінская, малдаўская і многія іншыя |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Паўднёва-Усходняя Еўропа |
Стваральнік |
Клімент Охрыдскі (меркавана) Кірыл і Мяфодзій (традыцыйна) |
Дата стварэння | IX стагоддзе |
Перыяд |
з IX ст. (у сучасным выглядзе з канца XVI ст.) |
Паходжанне |
|
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | злева направа[d][1] |
ISO 15924 | Cyrl |
![]() |
Шырока ўжывалася ў стараславянскіх, потым ва ўсходнеславянскіх пісьменнасцях Сярэдневякоўя, у т. л., у старабеларускім пісьменстве (14—18 ст.). Пры развіцці моў, якія запісваліся кірыліцаю, яе алфавітна-літарны склад перастаў дакладна адпавядаць іх гукавой сістэме.
Найстаражытнейшыя помнікі кірыліцы: надпісы на руінах царквы ў Праславе (9 ст., Балгарыя), на гліняным посудзе з раскопак пад Смаленскам (пач. 10 ст.), балгарскі надпіс у Дабруджы (943), берасцяныя граматы (10—15 ст.), Савава кніга і Супрасльскі рукапіс (11 ст.), першы датаваны рукапіс — Астрамірава Евангелле (1056—1057).