Кіраўскі сельсавет (Глускі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́раўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Балашэвічы.
Кіраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Глускі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Балашэвічы |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1971 |
Дата скасавання | 23 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 719 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 15 студзеня 1971 года ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у пасёлку Кіраўскае ў складзе населеных пунктаў Бервы, Вільча, Карпавічы і Кіраўскае Барысаўшчынскага сельсавета, Доўгі Лес, Кляшчоўка, Прыварацце і Старое Сяло Казловіцкага сельсавета і Балашэвічы і Зарэчча Хваставіцкага сельсавета[1]. 23 жніўня 2005 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Балашэвічы. 23 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Казловіцкага сельсавета[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 719 чалавек[3], з іх 97,8 % — беларусы[4].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 10 населеных пунктаў: Балашэвічы, Бервы, Вільча, Доўгі Лес, Зарэчча, Карпавічы, Кіраўскае, Кляшчоўка, Прыварацце і Старое Сяло.