адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кала́ціцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Калацічы.
Утвораны 25 лютага 1964 года як Барысаўшчынскі сельсавет у складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Барысаўшчына. З 30 ліпеня 1966 года ў Глускім раёне. 15 студзеня 1971 года ў склад новаўтворанага Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Бервы, Вільча, Карпавічы і пасёлак Кіраўскае[1]. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Калацічы, сельсавет перайменаваны ў Калаціцкі сельсавет[2].
20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Завалочыцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабірова, Горнае, Масцішча, Ясенцы)[3]. 13 красавіка 2018 года вёскі Бабірова, Горнае і Ясенцы вернуты ў склад Завалочыцкага сельсавета, у склад сельсавета з Хваставіцкага сельсавета перададзена вёска Заполле[4].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (11 населеных пунктаў) — 1160 чалавек[5], з іх 96,6 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 848 чалавек[7].
На землях сельсавета знаходзіцца экс/база «Глуск».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.