From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́чынск[1] (трансліт.: Kučynsk, руск.: Кучинск) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.
Пасёлак
Кучынск
|
За 15 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 37 км ад Гомеля.
На паўднёвым захадзе і ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Побач шаша Доўск — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — хутар. У 1925 годзе ў Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 8 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Рагінскага сельсавета[2]. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). З 1964 года вёска ў складзе Халоцкага сельсавета[3], з 18 студзеня 1965 года да 24 кастрычніка 2002 года — у складзе Забалоцкага сельсавета[4][5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.