From Wikipedia, the free encyclopedia
Кур-Дылі (азерб.: Kür Dili) — востраў на паўднёвым захадзе Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Азербайджана. Плошча — 43 км². Насельніцтва (2020 г.) — 1 чалавек.
Кур-Дылі | |
---|---|
азерб. Kür Dili | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 43 км² |
Насельніцтва | 1 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,02 чал./км² |
Размяшчэнне | |
38°58′30″ пн. ш. 49°07′30″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Каспійскае мора |
Краіна | |
Востраў Кур-Дылі месціцца за 160 км на паўднёвы захад ад Баку, сталіцы Азербайджана. Сфарміраваўся каля 400 гадоў таму першапачаткова як паўвостраў-каса ў дэльце ракі Кура. Адасобіўся ў выніку падвышэння ўзроўню Каспійскага мора ў першай палове 1980-х гг. Паверхня раўнінная, ва ўсходняй частцы — нізінная. Паколькі працэс падвышэння ўзроўню мора працягваецца, адбываецца скарачэнне сушы. На востраве няма адкрытых крыніц пітной вады. Яна здабываецца з глыбіні каля 2 м дзякуючы калодзежам.
Клімат сухі субтрапічны. Зімовыя тэмпературы рэдка падаюць ніжэй за +5 °C. Улетку спякота астуджаецца сталымі вятрамі.
Большая частка вострава ўяўляе сабой стэп з высокай травяной расліннасцю. Пасля перасялення большай часткі жыхароў у 1980-я гг. захаваліся садовыя насаджэнні, у тым ліку вінаграду, абрыкосу, гранату. Тут жывуць здзічэлыя свойскія жывёлы, у тым ліку коні і трусы, а таксама дзікі, зайцы, шакалы і г. д. На Кур-Дылі шмат птушак, у тым ліку пералётныя гусі, качкі, журавы, пеліканы. Захад вострава ўваходзіць у склад Кызылагаджскага запаведніка.
У мінулым Кур-Дылі ўяўляў сабою паўвостраў-касу ў дэльце ракі Кура, які сфарміраваўся прыкладна 400 гадоў таму. У пачатку XX ст. з цэнтральных раёнаў Расійскай імперыі сюды перасялілі рускіх каланістаў. Яны заснавалі паселішчы Куркос (Кур-Дылі) і Жарскі (Шыраанлы). У 1911—1966 гг. на касе працаваў маяк.
Падвышэнне ўзроўню Каспія ў 1981—1982 гг. прывяло да перасялення большасці жыхароў. Першапачаткова яно разглядалася як часовае, таму свойскую жывёлу выпусцілі на волю. Пазней на востраве склаўся вялікі табун здзічэлых коней — каля 1000 галоў. У адсутнасці адкрытых крыніц прэснай вады жывёлы прызвычаіліся піць салёную ваду з Каспія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.