From Wikipedia, the free encyclopedia
Красадзён[3], таксама Лілейнік[4] (Hemerocállis) — род кветкавых раслін сямейства Асфадэлавыя (Xanthorrhoeaceae).
Красадзён | |||||||||||||||
Красадзён Мідэндорфа (Hemerocallis middendorffii) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Назва роду Hemerocallis паходзіць ад грэч. ἡμέρα — «дзень, суткі» і καλός — «прыгожы», што звязана з кароткатэрміновым красаваннем большасці відаў, кожная кветка звычайна цвіце адзін дзень.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Лісце прыкаранёвае, двухраднае, доўгае, шырокалінейнае. Кветаносы вышынёю 30—100 см. Лейкападобныя кветкі буйныя, жоўтыя або аранжавыя ў мяцёлчатых ці галоўчатых суквеццях. Плод — трохгранная каробачка.
Каля 15 відаў (20[5]). Пашыраны ва ўмерана цёплых раёнах Еўразіі — ад Еўропы да Кітая, Карэі і Японіі; у Заходняй Еўропе, ЗША, на Каўказе — здзічэлыя. Вырошчваецца са старажытнага часу. Мае больш за 10 тыс. форм і сартоў. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны красадзён жоўты (Hemerocallis lilioasphodelus), красадзён Мідэндорфа (Hemerocallis middendorffii), красадзён рыжы (Hemerocallis fulva) і красадзён Тунберга (Hemerocallis thunbergii).
Дэкаратыўныя расліны. Вяленыя кветкі ў некаторых краінах ужываюць як прыправу да ежы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.