Копцкае пісьмо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́пцкае пісьмо́ — літарнае пісьмо, створанае ў 2 ст. егіпцянамі—перакладчыкамі Бібліі на егіпецкую мову для прапаганды хрысціянства сярод егіпецкага насельніцтва.
Хуткія факты Копцкае пісьмо, Тып пісьма ...
Копцкае пісьмо | |
---|---|
Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
Мовы | копцкая мова |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Эліністычны Егіпет |
Дата стварэння | 200 да н.э. |
Перыяд | II—XIV стст. |
Найстаражытны дакумент | найстаражытныя тэксты, блізкія да копцкага пісьма — пераклады Бібліі III стагоддзя н.э.. |
Паходжанне | грэчаскае пісьмо |
Роднасныя | старанубійскае пісьмо, лацініца, кірыліца, армянскае пісьмо |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | злева направа[d][1] |
Знакаў | 31 літара + 1 знак, які мае толькі лікавае значэнне |
Дыяпазон Юнікода | U+03E2 to U+03EF |
ISO 15924 | Copt |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Складанае і спецыфічнае егіпецкае пісьмо, якім да таго часу карысталіся егіпцяне, было непрыдатным для перакладу іншамоўнага тэксту.
У аснову копцкага пісьма быў пакладзены грэчаскі алфавіт: 24 крыху відазмененыя грэчаскія літары і дадатковыя 8 знакаў дэматычнага пісьма (спрошчанага егіпецкага), што перадавалі гукі, для пазначэння якіх не было грэчаскіх літар.
З выцясненнем копцкай мовы копцкае пісьмо выйшла з ужытку і захавалася толькі ў рэлігійных тэкстах коптаў.