![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Flag_of_Kendari_City.png/640px-Flag_of_Kendari_City.png&w=640&q=50)
Кендары
горад у Інданезіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кенда́ры (індан.: Kendari) — горад, адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі. Насельніцтва (2010 г.) — 314 812 чал.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
Кендары
Kendari
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Кендары размешчаны на ўсходзе правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі на беразе шырокай бухты. Заснаваны 13 мая 1831 г. галандцамі. Стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі ў 1964 г.
Кендары — важны транспартны і гандлёвы цэнтр Паўднёва-Усходняга Сулавесі. Працуюць порт і аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі прадпрыемствамі, развіваюцца перапрацоўка харчу, драўніны, выраб пакавання і інш.