Кенгуру (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кенгуру́ (англ.: Kangaroo Island) — трэці паводле велічыні востраў Аўстраліі, пасля Тасманіі і Мелвіла.
Хуткія факты Кенгуру, Характарыстыкі ...
Кенгуру | |
---|---|
англ. Kangaroo | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4 405 км² |
Найвышэйшы пункт | 307 м |
Насельніцтва | 4 259 чал. (2006) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,97 чал./км² |
Размяшчэнне | |
35°50′ пд. ш. 137°20′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Паўднёвая Аўстралія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кенгуру (значэнні).
Размешчаны за 112 км у напрамку на поўдзень ад Адэлаіды, на ўваходзе ў заліў Сент-Вінсент, і за 13 км ад найбліжэйшага мацерыковага пункта мыса Джэрвіс. Адміністрацыйна адносіцца да штата Паўднёвая Аўстралія.
Даўжыня вострава 145 км, шырыня — ад 900 м да 57 км, плошча 4405 км². Даўжыня берагавой лініі 509 км, найбольшая вышыня над узроўнем мора складае 307 м. Паверхня раўнінная. Клімат субтрапічны. Ападкаў каля 600 мм за год. Ксерафітныя хмызнякі і сухія эўкаліптавыя лясы.
Нацыянальныя паркі: Фліндэрс-Чэнз, Кейп-Гантам і інш.