Паўднёвая Аўстралія
штат Аўстраліі From Wikipedia, the free encyclopedia
штат Аўстраліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвая Аўстралія (англ.: South Australia) - штат у цэнтры паўднёвай часткі Аўстраліі. Тэрыторыя штата размяшчаецца на найбольш сухіх землях кантынента, а яго агульная тэрыторыя 984,377 км² робіць яе чацвёртым па памерах аўстралійскім штатам. На захадзе мяжуе з Заходняй Аўстраліяй, на поўначы - з Паўночнай тэрыторыяй і Квінслэндам, на ўсходзе - з Квінслэндам, Новым Паўднёвым Уэльсам і Вікторыяй. З паўднёвага боку абмываецца Вялікім Аўстралійскім залівам і Паўднёвым акіянам. Насельніцтва штата складае 1.5 млн чалавек, што складае менш за 10 працэнтаў усяго насельніцтва краіны. Па колькасці насельніцтва штат займае ў краіне пятае месца. Большая частка насельніцтва пражывае ў сталіцы штата Адэлаідзе, а большасць сельскіх жыхароў - на ўрадлівых тэрыторыях уздоўж паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа і ў басейне ракі Мурэй.
Паўднёвая Аўстралія | |||||
---|---|---|---|---|---|
South Australia | |||||
|
|||||
Краіна | Аўстралійскі Саюз | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Адэлаіда | ||||
Дата ўтварэння | 28 снежня 1836 | ||||
Кіраўнік | Peter Malinauskas[d] | ||||
Насельніцтва (2010) |
1 644,6 тыс. (5-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 1.67 чал./км² | ||||
Плошча |
1 043,5 тыс. (4-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
162 м | ||||
Часавы пояс | UTC+09:30, UTC+10:30 і Australia/Adelaide[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | AU-SA | ||||
Тэлефонны код | 08[3] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глеба штата ўяўляе сабою галоўным чынам арыдныя і паўарыдныя зоны, падзеленыя некалькімі невысокімі горнымі хрыбтамі, найбольш важнымі з якіх з'яўляецца хрыбет Маўнт-Лофці-Фліндэрса, які распасціраюцца на 800 км на поўнач ад Мыса Джэрвіса да паўночнага ўзбярэжжа возера Торэнс і саляных азёр. Самай высокай кропкай штата з'яўляецца гара Вудраф (вышыня 1,435 м), якая адносіцца да хрыбта Масгрэйв у аддаленай паўночна-заходняй частцы штата.[4] Практычна незаселеная заходняя частка штата размешчана на раўніне Нуларбар, якая выходзіць да ўцёсаў Вялікага Аўстралійскага заліва.
Асноўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з'яўляюцца вырошчванне збожжавых, вінаробства і авечкагадоўля. Больш паловы ўсіх аўстралійскіх вінаў ствараюцца тут.
Паўднёвая Аўстралія мяжуе з усімі штатамі і тэрыторыямі краіны, акрамя тэрыторыі федэральнай сталіцы і Тасманіі. Тэрыторыя, цяпер вядомая як Паўночная тэрыторыя, была далучана да Паўднёвай Аўстраліі ў 1863 годзе і перададзена ў федэральнае падначаленне ў 1911, стаўшы асобнай тэрыторыяй.
Паўднёвае ўзбярэжжа штата абмывае Паўднёвы акіян, у які ўдаюцца паўвостравы Эйр, Ёрк і Фларо.
Сярэдняя тэмпература складае 29°C у студзені і 15 °C у ліпені. Дзённыя тэмпературы ў некаторых частках штата могуць дасягаць 48 °C у студзені і лютым.
Максімальная зарэгістраваная тэмпература: 50,7 °C (123.3 °F), Ааднадата, 2 студзеня 1960 (Максімальная зарэгістраваная тэмпература ва ўсёй Аўстраліі).
Мінімальная зарэгістраваная тэмпература: −8.2 °C (17.2 °F), Ёндала, 20 ліпеня 1976[5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.