![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/Maslin-Beach-1284.jpg/640px-Maslin-Beach-1284.jpg&w=640&q=50)
Сент-Вінсент (заліў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сент-Ві́нсент (англ.: Gulf Saint Vincent, ці Gulf of St. Vincent) — вялікі заліў у паўднёвай частцы Аўстраліі, на тэрыторыі штата Паўднёвая Аўстралія. Абмежаваны двума паўвостравамі: паўвостравам Ёрк з захаду і паўвостравам Фларо з паўднёвага ўсходу. На паўднёвым захадзе, ля выхаду з заліва ў Індыйскі акіян, знаходзіцца востраў Кенгуру.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/Maslin-Beach-1284.jpg/640px-Maslin-Beach-1284.jpg)
Шматлікія прыгарады сталіцы Паўднёвай Аўстраліі, Адэлаіды, раскінуліся ўздоўж усходняга берага заліва; уласна Адэлаіда (цэнтральная адміністрацыйная адзінка) знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад берага. Іншымі буйнымі населенымі пунктамі на заліве з'яўляюцца: Ардрасан, Порт-Уэйкфілд, Ідытберг і Порт-Вінсент.