Кейптаўн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кейптаўн, Капстад (англ.: Cape Town, афрыкаанс: Kaapstad, коса: iKapa) — трэці паводле колькасці насельніцтва горад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Размешчаны на паўднёвым захадзе краіны, паблізу Мыса Добрай Надзеі. Сталіца Заходняй Капскай правінцыі, заканадаўчая сталіца ПАР. Уваходзіць у гарадскі муніцыпалітэт Горад Кейптаўн (City of Cape Town). У Кейптаўне размяшчаюцца парламент ПАР і шматлікія ўрадавыя ўстановы. Кейптаўн знакаміты сваёй гаванню і вядомымі на ўвесь свет славутасцямі, такімі як Сталовая гара, Мыс Добрай Надзеі, Кейп-Пойнт. Кейптаўн часта называюць адным з найпрыгажэйшых гарадоў свету, гэта самы наведваемы турыстамі горад Паўднёвай Афрыкі.
Горад
Кейптаўн
Cape Town (English) Kaapstad (Afrikaans) iKapa (Xhosa)
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кейптаўн развіваўся як перавалачны пункт для галандскіх караблёў па шляху з Еўропы ва Усходнюю Афрыку, Індыю і іншыя часткі Азіі і іграў вядучую ролю ў гэтай якасці больш 200 гадоў, да адкрыцця Суэцкага канала ў 1869 годзе. Кейптаўн, заснаваны 6 красавіка 1652 года каланістамі пад кіраўніцтвам Яна ван Рыбека, быў першым сталым еўрапейскім паселішчам у Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Кейптаўн доўгі час заставаўся сталіцаю і найвялікшым горадам Капскай калоніі (пакуль яго не абагналі Яганэсбург і Дурбан).
Паводле агульнанацыянальнага перапісу 2011 года, насельніцтва Кейптаўна складае 3,7 млн чалавек[2].