Кеба́б, каба́б, кабо́б, кяба́б або кавап (ад перс.: کباب, kabâb — «смажанае мяса») — агульная назва папулярных страў са смажанага мяса ў краінах Блізкага Усходу, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі.

Хуткія факты Кебаб, Уваходзіць у нацыянальныя кухні ...
Кебаб
араб. كَبَاب‎
турэцк.: kebap
перс.: کباب
урду: کباب
хіндзі: कबाब
груз. ქაბაბი
Thumb
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
усходняя кухня[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Ціка-кебаб і люля-кебаб з бараніны, прыгатаваныя ў горадзе Губа, паўночна-ўсходняя частка Азербайджана

У англамоўных краінах кебаб прынята называць шыш-кебаб (шашлык), які падаецца на шампурах,[1] або дзёнер-кебаб (шаверму, шаурму) — мясную стружку са слаёнага мяса, якое абсмажваюць на вертыкальным ражне. На Блізкім Усходзе, аднак, разнавіднасцяў кебаба значна больш: смажаны кебаб, кебаб на грылі, стравы з тушаных кавалачкаў мяса рознага памеру і нават фаршу; кебаб падаецца ў глыбокіх і маленькіх талерках, а таксама ў выглядзе сэндвічаў. Традыцыйна для кебаба выкарыстоўваецца бараніна, але, у залежнасці ад мясцовых традыцый і звычаяў, гэта можа быць таксама ялавічына, казляціна, кураціна або свініна; рыба і морапрадукты; асновай для вегетарыянскага кебаба служаць тофу і фалафель. Як і іншыя мясцовыя стравы, прывезеныя падарожнікамі, кебаб стаў часткай паўсядзённай кухні ў многіх краінах свету.

Кебабам таксама называюць стравы з тушанага мяса, такія як тас-кебаб (bowl kebab). У Егіпце кебабам-хала называюць страву з тушанай з цыбуляй ялавічыны.

Зноскі

  1. Gil Marks (2010). Encyclopedia of Jewish Food. John Wiley and Sons. p. 296.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.