From Wikipedia, the free encyclopedia
Лось (лац.: Alces alces), — від млекакормячых з сямейства аленяў (Cervidae). Дарослая асобіна есць за суткі летам 30-40 кг параўнальна вільготнага корму, восенню да 20 кг, а зімой 10-12 кг галінавага корму[1].
У межах усяго арэала віды роду Вярба упадабаны корм ласёў[2][3][4][5][6][7]. Ласі ахвотна іх ядуць з моманту з’яўлення лісця разам з маладымі парасткамі. У гэты перыяд расліны валодаюць найбольшай пажыўнай каштоўнасцю. Лісце розных відаў утрымлівае 20-29 % пратэіну, 2,6—8,5 % тлушчу і найменшую колькасць абалоніны. Па назіраннях у Ленінградскай вобласці лісце вербаў складае 2,5 — 11,6 % рацыёну, а ў жніўні-верасні становіцца асноўных кормам[8]. Аналіз 6 страўнікаў ласёў рознага ўзросту і полу, здабытых летам і ў канцы верасня ў Якуціі, паказаў, што яны на 90-100 % былі запоўненыя лісцем і парасткамі вербаў[9].
Да найбольш каштоўных відаў ставіцца: брэднік (Salix caprea L.), вярба ломкая (Salix fragilis L.), Salix lapponum L., Salix myrsinifolia Salisb.), лаза вушастая (Salix aurita L.), Salix phylicifolia L., вярба попельная (Salix cinerea L.), вербалоз (Salix pentandra L.)[10][11].
Гуляе прыкметную ролю ў летнім і зімовым рацыёне лася[10][12][13][14][1]. Найбольшую кармавую каштоўнасць прадстаўляе лісце. У адным аналізе маладыя парасткі з лісцем у чэрвені ўтрымлівалі 17,8 % пратэіну і 7,2 % тлушчу[15]. У значнай колькасці ласі ядуць лісце з канца мая да пачатку чэрвеня, калі яно дасягае поўнага развіцця. У засушлівае, гарачае лета лістота на маладых асінках да канца лета ўсыхае і чарнее і ласі перамыкаюцца на іншыя пароды. Найбольшая колькасць асіны з’ядаецца ў першай палове зімы. Па назіраннях у Ленінградскай вобласці доля асіны ў рацыёне ў кастрычніку—лістападзе складала 40-42 %, а ў раёнах з перавагай асінавых насаджэнняў да 62,6 %. Да сакавіка—красавіка асінавыя парасткі складалі ўсяго 7,8 — 10,2 %. Зімуючыя парасткі да 1 см у дыяметры ўтрымліваюць 4-6 % пратэіну і 2,2—9,5 % тлушчу і значную колькасць клятчаткі — 39,1—44,2 %. Кара змяшчае да 6,3 % пратэіна і 10,3-25,2 % тлушчу[15]. Канцэнтрацыя дубільных рэчываў у кары дасягае 3-5 %. Колькасць пажыўных рэчываў у кары прыкметна ўзрастае ад восені да зімы. Кару пачынаюць есці падчас вясновай адлігі[15][11].
Адзін з найважнейшых зімовых кармоў. У бясснежны перыяд пажыўная каштоўнасць ігліцы і парасткаў у 3-4 разы менш, чым у лісцяных парод, а ўтрыманне абалоніны дасягае максімуму. У снежны перыяд пажыўная каштоўнасць хвоі не саступае вярбе і асіне. Па дадзеных некалькіх аўтараў ігліца ўтрымлівае 5,5—7,7 % пратэіну, 5,3—12,2 % тлушчу, 13,6—33,2 % клятчаткі. Разам з ігліцай скусваюць парасткі даўжынёй 10-15 см і дыяметрам 1 см. Найбольш ахвотна ядуць маладыя дрэвы на высечках, а таксама верхнія часткі крон паваленых дрэў. Кару ў параўнанні з лісцянымі пародамі ласі ядуць менш ахвотна[16].
Роля хвоі ў зімовым харчаванні залежыць ад раёна і яе багацця. Па назіраннях у Ленінградскай вобласці пры дастатковай колькасці вярбы і асіны ласі могуць шчасна існаваць без яе. У такіх раёнах доля хвоі ў рацыёне ў першай палове зімы не перавышае 2,2 %, а на працягу ўсяго сезону 7,6 %. У раёнах дзе хвоя займае вялікія плошчы, становіцца адным з найважнейшых зімовых кармоў, які дазваляе падтрымліваць на працягу некалькіх гадоў высокую папуляцыю жывёл. У такіх умовах ласі пачынаюць есці сасну ў першай палове кастрычніка, а ў лістападзе яна можа складаць больш за 60 % ад з’едзенага корму[16].
Прысутнічае ў рацыёне ва ўсе часы года, але найбольшае значэнне мае як зімовы корм. У параўнанні з зараснікамі вярбы ўтварае больш разраджаныя насаджэнні і з’яўляецца больш даступнай для капытных. Узімку ласі скусваюць значную частку галінак, абломваюць маладыя дрэвы, здзіраюць доўгія вузкія кавалкі кары са ствалоў. У летні час ласі ядуць вельмі багатае пратэінам лісце[17].
Адзін з упадабаных зімовых кармоў. У раёнах багатага росту адыгрывае важную ролю ў зімовым харчаванні. Па ўтрыманню пажыўных рэчываў не саступае хвоі звычайнай. Узімку галіны з ігліцай утрымліваюць 6,7 — 7,3 % пратэіну, 6,2—9,0 % тлушчу, 29,0—33,7 клятчаткі. Розныя часткі расліны ўтрымліваюць да 8 % дубільных рэчываў, а ігліца і асабліва плады вялікую колькасць эфірных алеяў. У месцах, дзе расліна мае выгляд нізкарослага хмызняку моцна пашкоджваецца ласямі ў першай палове зімы, а з павелічэннем снежнага покрыва паступова выпадае са складу кармоў. У раёнах, дзе ўтварае багаты падлесак і прадстаўлены дрэвамі каля 3 метраў вышынёй, прысутнічае ў рацыёне на працягу ўсёй зімы[11].
Найбольшую ролю адыгрывае маладое лісце ранняй вясной. Да найбольш каштоўных відаў ставяцца: бяроза карлікавая (Betula nana L.), бяроза пушыстая (Betula pubescens Ehrh.)), бяроза павіслая (Betula pendula Roth). Бярозы пачынаюць вегетаваць раней іншых парод і іх лісце адрозніваецца высокай пажыўнасцю. Утрымлівае да 14,3 % пратэіну і 3-9 % тлушчу. У Ленінградскай вобласці ў маі парода складае 31,4 % усяго рацыёну, а на працягу лета 15,3—19,8 %. Пажыўнасць зімовых парасткаў надзвычай нізкая і параўнальна з іншымі пародамі рэзка падае па меры павелічэння іх дыяметра. У першай палове зімы ласі амаль не ядуць бярозу, а сістэматычна ядуць толькі пры недахопе іншых больш каштоўных кармоў, звычайна ў лютым-красавіку[11].
Сярод сямейства аленяў лось найменш траваедны[18]. Без цяжкасцяў есць высокую траву. Для гэтага яму даводзіцца шырока расстаўляць ў бакі пярэднія ногі ці ўставаць на калені. Для палягчэння паглынання высокай травы часам корміцца ля берагавой лініі стоячы ў вадзе[19]. Найбольш інтэнсіўна ласі ядуць траву вясной і ў першай палове лета, калі яна ўтрымлівае найбольшую колькасць рэчываў[20].
Прадстаўнікі роду служаць асноўнымі нажыровачнымі кармамі ў вяснова—летні перыяд. У Якуціі ядуць на працягу ўсёй зімы дзякуючы багаццю, даступнасці і высокім кармавым вартасцям. Хвашчы ўтрымліваюць алкалоід эквізітын, вялікую колькасць крэмневай і арганічных кіслот. Атрутныя для сельскагаспадарчых жывёл. Да найбольш значных ставяцца: хвошч палявы (Equisetum arvense L.), хвошч багнавы (Equisetum fluviatile L.), Equisetum sylvaticum L., Equisetum hyemale L., Equisetum scirpoides Michx.[21].
Chamaenerion angustifolium (L.) Scop. адзін з асноўных нажыровачных кармоў[22][23][24][4][18][25]. Да наступлення фазы цвіцення расліна ўтрымлівае 15,6—26,6 % пратэіну, 2,3—4,8 % тлушчу і параўнальна мала клятчаткі. Найболь ахвотна пад’ядаецца ласямі ў чэрвені. Доля ў рацыёне ў Ленінградскай вобласці ў гэтым месяцы складае 35,6 %[20]. Таксама ядуцца Chamaenerion latifolium (L.) Sweet.
У раёнах з развітой сельскай гаспадаркай ласі наведваюць пасевы люцэрны, соі, канюшыны, грэчкі, аўса, кукурузы, капусты, цукровых буракоў, рапсу, сланечніка, тапінамбура , азімых і яравых пасеваў, і іншых культур[1]. У Курскай вобласці была адзначана кармленне лася на паданцы груш і яблыкаў. У лесаахоўных палосах ля чыгунак жывёлы елі плады цёрну (Prunus spinosa L.)[26].
У межах агульнага распаўсюджвання лось уступае ў кармавую канкурэнцыю з ізюбрам (Cervus elaphus xanthopygus H. Milne-Edwards). Аднак, пры сучасным узроўні колькасці абодвух відаў канкурэнцыя не можа мець сур’ёзных наступстваў. Да іншых кармавых канкурэнтаў, якія ядуць галінавы корм, можна аднесці Capreolus pygargus Pallas, зайца-русака (Lepus europaeus Linnaeus), белую курапатку (Lagopus lagopus Linnaeus)[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.