Ізюбр (Cervus elaphus xanthopygus) — млекакормячае, усходнеазіяцкі падвід высакароднага аленя (Cervus elaphus).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Упершыню апісаны ў 1869 годзе ў ваколіцах Пекіна. Жыве ў гарах Забайкалья, Усходняй Сібір і ў Кітаі (Паўночная Маньчжурыя), сустракаецца ў Карэі і Паўночным Кітаі да ракі Хуанхэ.
Памеры самцоў даўжыня 220—255 см; вышыня ў карку 146—165 см; даўжыня галавы 52,5-56 см. Агульная вага — 170—250 кг. Памеры самак (см): 185—216; 120—135; 34-48: вага 140—180 кг.
У дарослага ізюбра на абодвух рагах10—12, радзей 14 і, як выключэнне, 16 атожылкаў.
Даўжыня рагоў ізюбра 87 см, размах 82 см, даўжыня найбольшых атожылкаў 32,5 см.