Бяроза карлікавая[3] (Betula nana) — від раслін роду Бяроза (Betula) сямейства Бярозавыя (Betulaceae).
Бяроза карлікавая | ||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослай расліны. Грэнландыя. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Betula nana L. | ||||||||||||||||
Падвіды | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне
Еўрасібірскі арктабарэальны рэліктавы від. Арэал — паўночныя таежныя і гіпаарктычныя раёны паўночнага паўшар’я, ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, акрамя вельмі паўднёвых раёнаў, і практычна ўсю тэрыторыю Канады[4].
У Беларусі зрэдку сустракаецца ў асобных лакалітэтах за паўднёва-заходняй мяжой арэала (аблесеныя і бязлесныя тарфяныя сфагнавыя балоты вярховага і пераходнага тыпаў, звычайна на берагах балотных азёр і на ключавінах з доступам мінеральнага жыўлення). Утварае невялікія зараснікі або расце асобнымі групамі.
На тэрыторыі Расіі расце на поўначы еўрапейскай часткі Расіі, у Заходняй Сібіры і Якуціі, Чукотцы, на Камчатцы.
Расліна звычайная ў паўночных і горных тундрах. За межамі поўначы яе можна знайсці ў гарах вышэй за 300 м, яна сустракаецца ў гарах да 835 м у Шатландыі і да 2200 м у Альпах.
Бяроза ўтварае суцэльныя зараснікі ў арктычнай тундры, у альпійскім поясе, на мохавых сфагнавых або гіпнавых балотах у лясной зоне.
Батанічнае апісанне
з кнігі Карла Лінея Amoenitates academicae…, том 1, 1749—1769. табліца 1. |
Лістападны моцна разгалінаваны куст вышынёй 20-70 (да 150) см, з парасткамі, якія прыўздымаюцца над зямлёй або распасціраюцца па ёй. Маладыя парасткі густа апушаныя, з залозістымі бародаўкамі, пазней амаль голыя, з цёмна-карычневай або чырванавата-цёмна-бурай карой.
Лісцеразмяшчэнне — чарговае. Лісты шматлікія, дробныя, пупышка- або сэрцападобныя, даўжынёй 5-15 мм, шырынёй 10-20 мм, у аснавання круглявыя або, часта, шырока-клінаватыя, з тупаватай верхавінай, шырокаклінападобным аснаваннем, з прытупленымі зубчастымі бакамі, з 2-4 жылкамі на кожным баку. Зверху лісце цёмна-зялёнае, глянцавае, знізу светла-зялёнае і рассеяна пухнатае; у маладым ўзросце клейкае. Хвосцікі кароткія, даўжынёй 4-6 мм.
Кветкі дробныя, несамавітыя, аднаполыя. Тычынкавыя каташкі цвёрдыя, сядзячыя, прамастаячыя, тырчаць уверх, даўжынёй 5-15 (да 20) мм, дыяметрам 1,5-2 мм, з жоўтымі пылавікамі. Песцічныя — на кароткіх апушаных ножках, авальныя або падоўжана-яйкападобныя, светла-карычневыя, даўжынёй 5-8 (пры плодзе да 12) мм, дыяметрам 3-5 (пры плодзе да 6) мм. Прыкветкавыя лускавінкі даўжынёй 2,5-3 мм, з трыма ўверх накіраванымі, лінейна-прадаўгаватымі, слаба раснітчатымі долямі.
Плод — дробны эліпса- або яйкападобны арэшак даўжынёй 2 мм, шырынёй 1 мм, з вельмі вузкімі перапончатымі крыльцамі па баках.
Квітнее да распускання лісця ў красавіку — пачатку мая. Пладанашэнне ў красавіку — чэрвені. Размнажаецца ў асноўным вегетатыўна, іншы раз насеннем (у некаторыя гады зусім не пладаносіць).
Таксанамія
Від Бяроза карлікавая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
яшчэ 7 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1—2 рода | |||||||||||||||
порядок Букакветныя | падсямейства Берёзовые | від Бяроза карлікавая | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бярозавыя | род Бяроза |
||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ адно падсямейства, Ляшчынавыя (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ больш 110 відаў | ||||||||||||||
Падвіды
Від падзяляюць на два падвіды:[4]
- Betula nana subsp. nana
- Betula nana subsp. exilis (Sukaczev) Hultén [syn. Betula exilis Sukaczevbasionym]
У падвіда nana маладыя парасткі апушаныя, але не клейкія; лісце даўжэй (да 2,5 см), звычайна даўжыня і шырыня прыкладна аднолькавыя. Распаўсюджаны падвід ў паўночна-заходняй частцы Азіі, Еўропы (на поўдзень ад — у Альпах на вялікіх вышынях), у Грэнландыі, на востраве Бафінава Зямля (Канада) .
У падвіда exilis маладыя парасткі неапушаныя або маюць асобныя раскіданыя валасінкі, клейкія. Лісце карацей (не больш за 12 мм даўжыні), часта шырыня больш даўжыні. Распаўсюджаны падвід ў паўночна-ўсходняй частцы Азіі, на поўначы Паўночнай Амерыкі (Аляска, Канада).
Выкарыстанне
На поўначы выкарыстоўваецца як паліва, лісце і галіны служаць кормам аленям.
Зноскі
- Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.