Каркасны шлем, або шпа́нгенхельм (ням.: Spangenhelm) — тып шлема, распаўсюджаны ў германскіх народаў ранняга Сярэднявечча (асабліва ў VI—VII стст.).
Форма стажковая. Канструкцыя складалася з каркасу з металічных (бронзавых ці жалезных) палос, пакрытага меднымі ці рогавымі пласцінамі або скурай, або са скляпаных разам 4—6 металічных пласцін, умацаваных разам такімі палосамі (Spangen, адсюль назва). Каркас мог заставацца непакрытым. Маглі дадавацца шчокі, напатылічнік, лічына і г.д. Адзначаюцца анімалістычныя ўпрыгожанні, якія ў германскіх народаў маглі мець квазі-геральдычную функцыю.
Такія шлемы былі ва ўжытку на землях Германіі, Швецыі, Брытаніі, Астгоцкай Італіі, таксама ў Францыі і на Балканскім паўвостраве. Мяркуючы па адноснай рэдкасці знаходак, магчыма, што ў часы варварызму такімі шлемамі карысталіся толькі асобы вышэйшага сацыяльнага становішча[1], хоць існуе і такое меркаванне, што германскія народы доўгі час пагарджалі «празмернай» асабістай абаронай у баі.[1]
Ацалелымі ўзорамі з’яўляюцца, напрыклад, шлем з Джыльяновы (каля Арконы, Італія)[2], шведскія шлемы са шведскай Ультунскай серыі (пляцоўкі Вальсгард, Вендэль), англасаксонскія шлемы з Са́тан-Ху[3], Копергейта[4], Беты-Грэйндж[5], магчыма, з Дамфрысшыра (Dumfriesshire) і іншыя.
Зноскі
- Шлем VI ст. Каркас з медных палосаў з накляпанымі жалезнымі пласцінамі.
- Шлем з жалезных пласцін з далучанымі шчокамі, напатылічнікам і маскай. Упрыгожаны бронзавымі накладкамі. Быў знойдзены ў 1939 у карабельным пахаванні VII ст. (Sutton Hoo — Са{{subst:націск}}тан-Ху, Сафалк, Вялікабрытанія). Відаць, належаў усходнеанглійскаму каралю Рэдвальду (Raedwald).
- Шлем VIII ст. з дзвюма навяснымі шчокамі і кальчужным напатылічнікам.
- Шлем сярэдзіны VII ст. з жалезным каркасам, пакрытым рогавымі пласцінамі.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.