From Wikipedia, the free encyclopedia
Вендэлін Бёхайм (ням.: Wendelin Boeheim; 1832, горад Вінер-Нойштат, Аўстрыя — 1900, Вена) — аўстрыйскі вайсковы дзеяч і гісторык-збраязнавец.
Вендэлін Бёхайм | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 верасня 1832[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1900[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ваенны гісторык, выкладчык універсітэта, weapon historian |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даглядальнік імператарскага збору зброі ў Вене (з 1878), стваральнік і першы дырэктар Венскага мастацка-гістарычнага музею (заснаванага на базе збору). Рэдактар аўтарытэтнага ў тагачаснай Еўропе «Часопісу гістарычнага збраязнаўства» (з 1897). Аўтар прац па ваеннай тэхніцы і музейным рэчазнаўстве, у тым ліку энцыклапедычнага «Даведніка па ўзбраенні» (Handbuch der Waffenkunde, 1890), іншых кніг і артыкулаў па старажытным узбраенні, мастацкіх рамёствах, майстрах збройніцтва. Апублікаваў рад гістарычных дакументаў з архіваў Вінер-Нойштата і Венскай палацавай бібліятэкі.
Адзначаецца [5] дакладнасць і падрабязнасць аналізу ў творчасці Бёхайма, якая адбывалася ў перыяд імклівага накаплення, рэгістрацыі і асэнсавання крыніц, звязаных са стварэннем навукі аб гісторыі зброі.
Атрымаў ваенную адукацыю ў Акадэміі Марыі-Тэрэзы, удзельнічаў у аўстра-італа-французскай (1859) і аўстра-прускай (1866). Капітан у адстаўцы (з 1875).
Праца была выдадзена ў Лейпцыгу (1890) і стала класічнай яшчэ пры жыцці аўтара.[5] Эвалюцыя амаль усіх відаў наступальнага і засцерагальнага ўзбраення на працягу 4—18 ст. выкладзена ў сістэматычным парадку; выклад аснаваны на матэрыяле з Аўстрыі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, Венгрыі і іншых краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Улічаныя некаторыя матэрыялы з Усходняй Еўропы. Закранаюцца звесткі аб каўказскай, турэцкай, персідскай, кітайскай і японскай зброі. Ёсць рэчазнаўчы матэрыял.[5]
Важнай адметнасцю працы было апісанне збройнай справы ў сярэднявечнай Еўропе як наднацыянальнай, у процівагу распаўсюджанаму падыходу, у якім перабольшваюцца тагачасныя нацыянальныя асаблівасці.[5]
Праца не закранала агульных заканамернасцяў ваеннай справы і прычын тэхнічнага прагрэсу ў ёй. Аднак нават частковыя назіранні Бёхайма былі ўспрынятыя збраязнаўчай супольнасцю як аўтарытэтныя, і вызначылі шмат кірункаў пазнейшых даследаванняў.[5]
Некаторыя меркаванні і тлумачэнні Бёхайма пацвердзіліся толькі часткова (напрыклад, роля ўплыву Усходу ў час крыжовых паходаў) і нават былі абвергнутыя (пра вынаходніцтва агнястрэльнай зброі на Усходзе, пра існаванне даспеху з нашытымі кольцамі[5]), а здабыткі археалогіі 20 ст. паправілі ці змянілі некаторыя з яго перыядызацый (напр., шпораў з зоркамі, ужывання пісталетаў, арбалетных крукоў).[5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.