From Wikipedia, the free encyclopedia
Карасё́ва — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нерайшанка, за 23 км у напрамку на ўсход ад горада Сянно, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Нярэйша.
Карасёва | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 162,7[1] м |
Даўжыня | 0,5 (0,54[2]) км |
Шырыня | 0,39 (0,31[2]) км |
Плошча | 0,15 (0,121[3]) км² |
Аб’ём | каля 0,00028[2] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,28 км |
Найбольшая глыбіня | 3,8[2] м |
Сярэдняя глыбіня | 2,2[4] м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,15 (0,121[3], 0,126[4]) км². Даўжыня 0,5 (0,54[2][4])км, найбольшая шырыня 0,39 (0,31[2][4]) км, даўжыня берагавой лініі 1,28 (1,45[2]) км. Найбольшая глыбіня 3,8[2] м, сярэдняя — 2,2[4] м. Аб’ём вады каля 0,28[2] млн м³.
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны пераважна спадзістыя, вышынёй 4—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна пясчаныя[2]. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у Нерайшанку.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.