Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі (польск.: Karol Niezabytowski; 4 лістапада 1865 — 26 лістапада 1952) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы, буйны землеўласнік і арганізатар сельскагаспадарчай дзейнасці ў Беларусі. Адзін з лідараў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Ганаровы міравы суддзя Бабруйскага павета (1897—1917). Дэпутат (1911—1912) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні. Уваходзіў у палітычную групоўку «краёўцаў», а пазней «віленскіх кансерватараў». Міністр сельскай гаспадаркі і дзяржаўных маёмасцей Польшчы (1926—1929), сенатар Польшчы ад Палескага ваяводства (1928—1930). Належаў да кальвінісцка-каталіцкага шляхецкага роду Незабытоўскіх гербу «Любіч». Род належаў да той галіны роду Незабітоўскіх, якая валодала маёнткамі ў Новагародскім ваяводстве і Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага і пісала сваё прозвішча як «Незабытоўскія».
Хуткія факты Караль Незабытоўскі, Дэпутат Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні ...
Караль Незабытоўскі |
---|
|
Герб «Любіч» |
Дэпутат Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні |
---|
1911 — 1912 |
|
Папярэднік |
Раман Аляксандравіч Скірмунт (1868—1939) |
Пераемнік |
Рыгор Аляксандравіч Лашкароў (1862—1931) |
Міністр сельскай гаспадаркі і дзяржаўных маёмасцей Польшчы |
---|
1926 — 1929 |
|
Папярэднік |
Аляксандр Рачынскі (1872—1941) |
Пераемнік |
Віктар Ляснеўскі (1886—1963) |
Сенатар Польшчы ад Палескага ваяводства |
---|
1928 — 1930 |
|
Папярэднік |
? |
Пераемнік |
Раман Аляксандравіч Скірмунт (1868—1939) |
Нараджэнне |
4 лістапада 1865(1865-11-04)[1]
|
Смерць |
26 лістапада 1952(1952-11-26)[1] (87 гадоў)
|
Месца пахавання |
|
Род |
Незабытоўскія |
Бацька |
Канстанцін Незабытоўскі[d] |
Маці |
Цэлястына (Цэцылія) Каменская |
Жонка |
Сафія (Сафія-Юзэфа-Марыя) Ленская (1878—1962) |
Дзеці |
1) Крыштаф Незабытоўскі (1900—1920); 2) Міхал Незабытоўскі (1901—1916); 3) Марыя Незабытоўская (1903—1994); 4) Ізабэла Незабытоўская (1906—2000); 5) Гелена-Эльжбета Незабытоўская (1913—1997) |
Веравызнанне |
каталік |
Партыя |
|
Член у |
|
Аўтограф |
|
Узнагароды |
Камандорскі крыж з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы (1930) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць