Каралеўства Конга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Конга (Wene wa Kongo, Kongo dya Ntotila) — гістарычная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы. Сфарміравалася меркавана ў канцы XIV ст. Праіснавала да 1914 г.
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Конга | |||||
---|---|---|---|---|---|
Wene wa Kongo або Kongo dya Ntotila | |||||
|
|||||
1390 — 1914
|
|||||
Сталіца | Мбанза-Конга | ||||
Рэлігія | каталіцызм, мясцовыя культы | ||||
Грашовая адзінка | Ракавіны малюскаў | ||||
Плошча | 129.400 км² (1650) | ||||
Насельніцтва | 509.250 чал. (1650) | ||||
Форма кіравання | Манархія | ||||
маніконга (з 1456 г. — кароль) | |||||
• 1390-я | Лукені луа Німі (першы) | ||||
• 1911 – 1914 | Мануэль III (апошні) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Займала тэрыторыі поўначы сучаснай Анголы, захаду і цэнтральнай часткі Рэспублікі Конга. У пэўныя перыяды ў залежнасці ад Каралеўства Конга знаходзіліся дзяржаўныя ўтварэнні на захадзе сучаснай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Сталіцай з'яўляўся горад Мбанза-Конга (Сан-Сальвадор) на тэрыторыі сучаснай Анголы. Асноўнае насельніцтва прадстаўляў народ баконга.
Першыя манархі мелі тытул маніконга (правадыры Конга). З 1556 г. зацвердзіўся тытул кароль, так мясцовыя манархі зваліся ў дыпламатычнай перапісцы з еўрапейскімі манархамі. У 1491 г. яны афіцыйна прынялі каталіцызм, таму Каралеўства Конга часцяком называюць першай хрысціянскай дзяржавай на поўдзень ад экватара. Каралеўства Конга адыграла значную ролю ў развіцці гандлёвых стасункаў паміж Афрыкай і еўрапейскімі калоніямі ў Паўднёвай Амерыцы, у тым ліку ў гандлі рабамі.