From Wikipedia, the free encyclopedia
Капуста, Бручка, Гарчыца[1] (Brassica) — род раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae) (раней крыжакветныя (Cruciferae)), да якога адносяцца такія вядомыя расліны, як капуста агародная (Brassica oleracea), гарчыца чорная (Brassica nigra), рэпа (Brassica rapa) і бручка (Brassica napobrassica var. napobrassica).
Капуста | ||||||||||||||
Капуста агародная (Brassica oleracea) — тыпавы від роду Капуста. Агульны выгляд квітнеючай расліны (прыродная форма). Востраў Гельгаланд, Германія | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Brassica L., 1753 | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
|
Навуковая назва роду паходзіць ад лацінскай назвы капусты — brassica, якая, у сваю чаргу, заснавана на кельцкім слове bresic — таксама капуста.
Налічваюць да 50 відаў капусты, распаўсюджаных пераважна ў Міжземнамор’і, а таксама ў Сярэдняй Еўропе, Цэнтральнай і Усходняй Азіі. У Амерыцы яе няма: у культуры там маюцца толькі вывезеныя з Еўропы.
На Беларусі ў дзікай прыродзе 3 віды: свірэпіца (Brassica campestris), гарчыца сарэпцкая (Brassica juncea) і гарчыца чорная (Brassica nigra)[2].
Дыяграма кветкі |
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травы з пёрыста-паасобным або лопасцевым лісцем.
Чашалісцікі растапыраныя або прыўзнятыя гарызантальна; пялёсткі доўганагатковыя, жоўтыя ці белыя, з адваротна-авальным адгінам, часам з фіялетавымі жылкамі. Тычынкі свабодныя, без зубцоў. Усярэдзіне ля аснавання кароткіх тычынак па адной большай часткай пупышкападобнай мядовай залозцы і па адной вялікай залозцы перад кожнай парай доўгіх тычынак. Завязь сядзячая. Слупок кароткі. Лычык вялікі, плоска-галоўчаты, больш-менш двухлопасцевы[3].
Плод — стручок лінейнай формы з цыліндрычным слупком ці канчаецца канічным або шылападобным наканечнікам, пустым або з насеннем. Створкі стручка з ясна выяўленай сярэдняй жылкай і менш яснымі бакавымі палоскамі, якія пераплятаюцца. Перагародка з тоўстымі хвалістымі сценкамі клетак эпідэрмісу[3]. Насенне шарападобнае або яйкападобныя, размешчанае ў адзін шэраг. Карэньчык зародка ляжыць у жалабку, утвораным складзенымі ўздоўж семядолямі[3].
Род уключае каля 40 відаў[4]. Асноўныя віды, падвіды і разнавіднасці[5]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.