Мішэль Шарль Дзюр’е дэ Мезанёў (фр.: Michel Charles Durieu de Maisonneuve; 1796—1878) — французскі ваенны дзеяч і батанік, які працаваў у Бардо.
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Durieu».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Біяграфія
Мішэль Шарль Дзюр’е нарадзіўся 7 снежня 1796 года ў камуне Сен-Этроп-дэ-Борн у французскім дэпартаменце Ло і Гарона.
Вучыўся ў ваеннай школе Брыен, затым перайшоў у Сен-Сір, дзе стаў лейтэнантам. З 1813 года служыў у французскай арміі, удзельнічаў у ваенных паходах у Францыі і Іспаніі.
У 1823 годзе Дзюр’е прыняў удзел ва ўзяцці форта Тракадэро, які завяршыў грамадзянскую вайну ў Іспаніі.
У 1825 годзе Мішэль Шарль зацікавіўся альгалогіяй, стаў вывучаць прыбярэжныя водарасці. Дзюр’е дэ Мезанёў прыняў удзел у Марэйскай экспедыцыі французскай арміі, дзе служыў да 1848 года. У 1835 годзе ён падарожнічаў па Іспаніі і Партугаліі, даследаваў мясцовую флору. У 1840—1844 гадах Дзюр’е браў удзел у навуковай экспедыцыі ў Алжыр, дзе сабраў мноства ўзораў бяскветкавых раслін.
З 1858 па 1876 гады Дзюр’е дэ Мезанёў працаваў дырэктарам Батанічнага саду Бардо, з 1867 па 1877 гады ён быў прафесарам Універсітэта Бардо. Мішэль Шарль Дзюр’е памёр 20 лютага 1878 года.
Узоры вышэйшых раслін, сабраныя Дзюр’е, захоўваюцца ў Парыжскім нацыянальным гербарыі ў Музеі прыродазнаўчай гісторыі (P). Узоры імхоў, грыбоў і водарасцей захоўваюцца ў Крыптагамічным гербарыі Музея (PC).
Некаторыя навуковыя працы
- Durieu de Maisonneuve, M.; Bory de Saint-Vincent, M.M. (1846—1849). Exploration scientifique de l’Algérie. Botanique I. 600 p.
- Durieu de Maisonneuve, M.; Cosson, M.E. (1849—1868). Exploration scientifique de l’Algérie. Botanique II. 333 p.
Роды раслін, названыя ў гонар М. Ш. Дзюр’е
- Duriaea Bory & Mont., 1843, nom. illeg. [syn. Riella Mont., 1852]
- Durieua Boiss. & Reut., 1842, nom. illeg. [syn. Daucus L., 1753]
- Durieua Mérat, 1829 [syn. Lafuentea Lag., 1816]
- Duriella Bory ex Billot, 1861 [syn. Riella Mont., 1852]
- Maisonneuvea Trevis., 1877 [syn. Riella Mont., 1852]
- Riella Mont., 1852
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Michel Charles Durieu de Maisonneuve // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.