сямейства раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Капуставыя, Крыжакветныя[1], Крыжакветкавыя[2] (Brassicáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўключае ў сябе аднагадовыя і шматгадовыя травы, зрэдку паўхмызнякі або хмызнякі. Раней сямейства называлася крыжакветныя (Cruciferae).
Капуставыя | ||||||||||||||||
Barbarea vulgaris | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Brassicaceae Burnett, nom. cons. (1835) | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Brassica L.
| ||||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Аб'ём сямейства — 349 родаў і больш за тры з паловай тысяч відаў. Адметнай асаблівасцю сямейства з'яўляецца багацце двугадовых монакарпічных (гэта значыць квітнеючых толькі на апошнім годзе жыцця) траў. Капуста з'яўляецца важнейшым для чалавека прадстаўніком гэтага сямейства.
Сям'я аб'ядноўвае травяністыя расліны, рэдка паўхмызнякі з чарговымі лістамі, без прылісткаў. Пласцінка ліста простая, цэльная ці ў рознай ступені расчлененая. Характэрны аднаклетачныя, простыя ці разгалінаваныя, радзей мнагаклетачныя, залозістыя валаскі. Вегетатыўныя органы капусных маюць асобныя клеткі (ідыябласты) з міразінам. Кветкі ў гронках, якія часта сабраны ў мяцёлкі. Кветка мае двайны калякветнік: чашалісцікаў 4 у двух кругах, чашалісцікі ўнутранага круга ў аснове маюць паглыбленні з нектарам. Вяночак з 4 пялёсткаў з ногцікамі. Андрацэй у большасці з 6 тычынак; дзве з іх утвараюць знешні круг і маюць больш кароткія ніці. Чатыры тычынкі ўнутранага круга з больш доўгімі ніцямі размяшчаюцца дзвюма парамі і чаргуюцца з тычынкамі знешняга круга. Гінецэй заўсёды цэнакарпны з двух пладалісцікаў, зрослых краямі. Ад швоў вырастае перагародка, якая падзяляе поласць завязі па вертыкальным напрамку на два гнязды. Семязачаткаў звычайна некалькі, яны прымацоўваюцца ўздоўж шву. Завязь несапраўдна двухгняздовая са слупочкам і рыльцам.
Плод — стручок (даўжыня перавышае шырыню больш чым у 3 разы), стручочак (даўжыня перавышае шырыню не болей чым у 3 разы), рэдка распадаецца (у рэдзькі дзікай), ці аднасенны арэх. Эвалюцыя крыжакветных ішла па шляху змянення пладоў ад тыповага доўгага стручка ў кароткі стручочак. Стручочкі двух тыпаў: шырокаперагародачныя і вузкаперагародачныя; нераскрываемыя стручкі — членістыя, разломвальныя. Семя без эндасперма, семядолі ўтрымліваюць алей, гліказіды. Зародак сагнуты, з розным становішчам карэньчыка адносна семядолей. Будова плода і насення — важная сістэматычная адзнака для адрознення больш дробных груп сям'і.
Сямейства ўключае 349[3] родаў раслін, якія размеркаваны па 45[4] трыбам:
Крыжакветныя — важныя харчовыя, кармавыя, а таксама вітамінаносныя (утрымліваюць вітамін С) расліны, і таму ўжываюцца як каштоўны проціцынготны сродак; ёсць меданосныя, алейныя, тэхнічныя, пустазельныя і дэкаратыўныя прадстаўнікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.