Капуас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́пуас[1] (індан.: Kapuas) — рака ў Інданезіі, у заходняй частцы вострава Калімантан. Самая вялікая рака Інданезіі.
Хуткія факты Капуас, Характарыстыка ...
Капуас | |
---|---|
індан. Kapuas | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1143 км |
Басейн | 98 000 км² |
Расход вады | больш за 5 000 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 1°24′54″ пн. ш. 114°11′48″ у. д.HGЯO |
Вусце | Паўднёва-Кітайскае мора |
• Месцазнаходжанне | Пантыянак |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 0°11′59″ пд. ш. 109°05′31″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Паўднёва-Кітайскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Заходні Калімантан |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 1143[2] (1040[3]) км. Плошча вадазбору 97 000[3] км². Сярэдні расход вады больш за 5000[3] м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава Калімантан. Спачатку рака працякае ў гарыстай мясцовасці, потым пераважна па забалочанай раўніне. Упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора ў раёне горада і порта Пантыянак, утвараючы дэльту. Рака суднаходная на адлегласці 900 км ад вусця[3].