малдаўскі і румынскі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцін Стама́ці[3] (малд.: і рум.: Константин Стамати, Constantin Stamati; 1786 — 12 верасня 1869) — малдаўскі і румынскі[3] пісьменнік і перакладчык. Тытулярны саветнік (1818)[4]. Ганаровы член Румынскай акадэміі (1870).
Канстанцін Стамаці | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1786[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1869 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Канстанцін Стамаці-Чура[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, перакладчык, паэт |
Мова твораў | румынская |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся горадзе Хушы[3][4] або Ясы[4]. У 1806 годзе займаў пасады ў канцылярыі Казначэйства Малдаўскага княства. У 1812 годзе пераехаў у Кішынёў[4]. Займаў розныя адміністрацыйныя пасады ў Бесарабіі: экспедытар, саветнік, кіраўнік акругамі Ізмаіл і Хоцін, агент па асаблівых даручэннях пры губернатары і інш.[4]
Быў абраны членам Таварыства лекараў і прыродазнаўцаў горада Ясы (1834), членам Імператарскага таварыства гісторыі і старажытнасцей Адэсы (1841)[4].
Сваю творчасць Канстанцін Стамаці пачаў з перакладаў[4]. Аўтар баек, лірычных і сатырычных вершаў, паэм, публіцыстычных артыкулаў, твораў на гістарычную тэму.
Узнагароджаны ордэнам Святой Ганны III ступені (1828)[4].
23 кастрычніка 1988 года ў вёсцы Окніца, дзе быў пахаваны пісьменнік, адкрыты Дом-музей «К. Стамаці», у двары якога быў устаноўлены яго бюст[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.